25 снежня ў касцёле Святога Казіміра ў Вільні адбудзецца дабрачынная калядная імпрэза. Усе сабраныя грошы пойдуць на карсыць сем'яў палітвязняў, якіх апекуе фонд «Краіна для Жыцця».
Імпрэза праводзіцца Беларускай Радай Культуры пад патранатам Офіса Святланы Ціханоўскай. Арганізатары плануюць для беларусаў па ўсім свеце ўтульны і па-святочнаму цёплы канцэрт, падтрыхтаваны беларускімі артыстамі, якія вымушаны былі пакінуць Радзіму.
Перад гледачамі (а імпрэзу можна назіраць і анлайн) выступяць оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, скрыпачка Вольга Гуз, арганістка Хэлена Музыкантава, трубач Аляксандр Цярэшчанка, харавы ансамбль «Беларускі цуд», мужчынскі хор УНІЯ.
У няпросты для Беларусі час мы не мусім забывацца , што нашая культура дае нам сілы, веру, упэўненасць і надзею, яднае і падтрымлівае нас. Салідарнасць і супольныя справы вельмі важныя для кожнага беларуса.
Падчас трансляцыі вы можаце ахвяраваць любую суму для сем'яў палітзняволеных у Беларусі тут, або тут.
Беларуская Рада культуры і фонд «Краіна для Жыцця» перададуць усе сабраныя сродкі родным палітвязняў. Сябры, далучайцеся.