Фонд «Краіна для Жыцця» далучаецца да акцыі ў падтрымку палітвязня Мікіты Залатарова.
Гісторыя Мікіты - гэта гісторыя бесчалавечнасці і слабасці "сілавікоў". 16-гадовы (на момант затрымання) падлетак сваёй мужнасцю і стойкасцю дасць фору любому чалавеку пры пагонах, якія знаходзяцца на службе лукашэнкі.
Мікіту Залатарова збілі пасля затрымання 11 жніўня 2020 года. Ён пабываў у рэанімацыі. На судах Мікіта неаднаразова заяўляў, што яго збіваюць у СІЗА, не даюць лекі. Хлопец хворы на эпілепсію, хвароба моцна абвастрылася ва ўмовах зняволення.
Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.
Цяпер вядома пра 7 палітвязняў падлеткавага ўзросту. Мы лічым гэта жахліва неймаверным - турмы ніяк не спрыяюць станаўленню асобы, негатыўна ўплываюць як на дарослых, так і на падлеткаў. Дзеці павінны быць дома!
Міжнародная арганізацыя Amnesty International і Беларуская Рада культуры заклікае ўлады Беларусі вызваліць Мікіту неадкладна, не чакаючы разгляду апеляцыі па ягонай справе. Свабоду Мікіце Залатарову!
Адрас для лістоў: Выхаваўчая калонія №2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4.