Сябры, раней мы заклікалі вас пісаць пра валанцёраў фонда “Краіна для Жыцця”, якія знаходзяцца ў зняволенні. Мы публікуем вашы аповеды, і ў мэтам бяспекі робім гэта, не называючы імёнаў.
“Таццяна Астроўская - чалавек з вялікім сэрцам. На Валадарскага сядзела дзяўчына, сірата, якую мы знайшлі толькі праз месяц апасля суда. Наша дыяспара выйшла на Таццяну, каб перадаць гэтай дзяўчыне перадачу.
Таццяна, даведаўшыся, што палітзняволеная - сірата, на працягу тыдня знайшла ёй адваката, звязалася з братам, які быў моцна напужаны і не хацеў ні з кім кантактаваць. Я не ведаю, як ён “адтаяў”, але стаў камунікабельны, пачаў кантактаваць і дапамагаць. Так Таццяна дапамагла не толькі палітзняволенай, але і вярнула да жыцця яе брата.
Гэта Чалавек вялікага сэрца. Размаўляла з ёй толькі па тэлефоне, але яна стала для мяне як сястра. Мы пішам адна адной. Яна мяне нават падбадзёрвае, а не наадварот. Мегачалавек!
Ганьба ўладзе, якая за дабрыню садзіць за краты жанчыну, у якой дома маленькае дзіця”.
“Знаю асабіста вашых цудоўных валанцёраў. Разам з імі збірала і завозіла перадачы на Валадарку. На жаль, мяне хутка забралі, я сядзела 25 содняў на Акрэсціна, выйшла, а іх ужо не было… Ведайце, гэта годныя людзі з вялікімі і добрымі сэрцамі і вялікай адкрытай душой. Вельмі шкада, што ў Беларусі людзі, якія дапамагаюць іншым, трапляюць у турму. Але я ведаю, што гэта моцныя людзі. Іх не зломіш. Жыве Беларусь!”
Калі ласка, падтрымайце валанцёраў фонда “Краіна для Жыцця” лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, Валадарскага 2.
Дапамагчы палізняволеным фінансава можна тут.
Дапамагчы аплаціць перадачы палітзняволеным можна тут.