Важныя правілы адпраўкі заказных лістоў

Сябры, мы шмат пісалі і гаварылі пра тое, як важна падтрымліваць нашых герояў пры дапамозе карэспандэнцыі. Таксама мы ўжо ўсе напэўна ведаем розніцу паміж звычайным і заказным лістом.

Але давайце яшчэ раз прыгадаем:
  • Лісты адпраўляем заказным спосабам
  • Пры адпраўцы заказнога ліста ВАЖНА назваць пашпартныя дадзеныя адправіцеля (на жаль, не ўсе ведаюць пра такую опцыю і гэта можа быць адной з прычын недастаўкі вашага ліста)
  • У ліст укладаем пусты канверт са зваротным адрасам (каб ваш канверт выпадкова не знік, мы раім згадаць яго наяўнасць у лісце)
  • Пры дастаўцы вашага заказнога ліста зняволены распісвацца ў бланке, што таксама павышае шанцы на атрыманне 
 
Памятайце галоўнае: ліст з волі - самы просты і дзейсны спосаб праявіць салідарнасць у сённяшніх умовах. Так, не ўсе лісты даходзяць да адрасатаў, прабіваецца толькі тоненькі ручаёк. Але галоўнае для нас - не апускаць рукі.
 
Падтрымаць палітзняволеных можна тут.

Дапамагчы аплаціць перадачы палітзняволеным можна тут.
 
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям