Пераадолеем цяжкія часы разам

Фонд «Краіна для Жыцця» працягвае збор сродкаў для дапамогі палітвязням. У цяперашнія цяжкія часы салідарнасць і падтрымка асабліва патрэбныя людзям, якія апынуліся за кратамі па надуманых абвінавачваннях.

Цягам апошняга года адбываецца нараджэнне нацыі, калі з раз’яднаных атамаў беларусы становяцца адным арганізмам. Рэжым Лукашэнкі заканамерна супраціўляецца гэтай трансфармацыі, якая паложыць канец яго кіраванню. Таму ён імкнецца запужаць беларусаў – як тых, хто застаўся на волі, так і тых, каго кінулі ў турмы.
 
Наша задача праявіць салідарнасць і не дапусціць гэтага. Не дазволіць палітвязням страціць надзею і веру ў агульную Перамогу. Сённяшнія перадачы для палітвязняў нам дапамагаюць фармаваць актывісты раёнаў горада Менска. Мы вельмі ўдзячныя за падтрымку, але, на жаль, не будзем пералічваць імёны, каб лішні раз не падстаўляць людзей.
 
Аднак аказваць дапамогу палітзняволеным становіцца ўсё больш складана. У наш фонд прыйшоў адказ, што ў аднаго з грантадаўцаў пакуль няма магчымасці для фінансавання перадач. Гэта пытанне фізічнай бяспекі. Але ад гэтага разумення нашым палітвязням не лягчэй. Ім усё яшчэ патрэбна дапамога і прадукты харчавання, рэчы першай неабходнасці. А перадачы для іх – важны спосаб камунікацыі.

Калі мы ладзім збор і перасылку перадач, мы дэманструем салідарнасць з тымі, хто ў першых шэрагах прыняў на сябе ўдар рэпрэсій. Мы просім вашай падтрымкі! У нас засталіся сродкі толькі на адну перадачу. Пад нашай апекай 33 сям’і, якім мы аказваем дапамогу перадачамі. На адну перадачу сыходзіць 40-50 рублёў, на тыдзень расходы на перадачы складаюць каля 500 €.

Дапамагчы можна 3 спосабамі:
  • Распаўсюдзіць гэту інфармацыю
  • Аказаць матэрыяльную падтрымку
  • Сабраць перадачу самастойна і ўзгадніць з намі кандыдатуру палітвязня
Разам мы станем мацней і пераадолеем сённяшнія цяжкія часы.
 
Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям