Ужо больш за месяц нашы сябры і паплечнікі сядзяць за кратамі.
Прычына? Іх добрыя сэрцы. На жаль, у краіне для жыцця лукашэнкі сёння саджаюць і за меншае.
Што мы ведаем на гэты момант:
Увесь дзень праходзіць па раскладзе: паўгадзінныя прагулкі, у астатні час - чытанне кніг, напісанне лістоў і ўзаемная падтрымка. Нашы дарагія сябры перадаюць, што ў камеры шмат добрых людзей, якія ўсяляк дапамагаюць і клапоцяцца адзін пра аднаго.
Таксама валанцёры Фонду нагадваюць, што беларус беларусу беларус, і мы ні ў якім разе не павінны забывацца на нашу агульную мэту і скрочваць з дарогі, адцягваючыся на спрэчкі і ўзаемныя абвінавачванні.
Сябры, калі вы знаёмыя асабіста, ці вам неяк дапамаглі нашы валанцёры, напішыце нам пра гэта ў бот, падзяліцеся сваёй гісторыяй. Усё абсалютна ананімна. Мы хочам расказаць пра нашых герояў вашымі словамі.
Таксама падтрымайце валанцёраў фонда “Краіна для Жыцця” лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, Валадарскага 2.

- У Юліі Сырых пагаршаецца зрок, спатрэбіліся вітаміны, лекі.
- Працягваюцца праблемы з лістамі ад родных, але даходзяць лісты ад неабыякавых беларусаў. Гэта не можа не прыносіць радасць нашым валанцёрам. Яны перадаюць словы падзякі.
- Пачалі даходзіць газеты, таксама ў Юліі у камеры ёсць тэлевізар.