Марыя Калеснікава стала шырока вядомай у 2020 годзе, калі ўзначаліла штаб Віктара Бабарыкі на выбарах прэзідэнта Беларусі. Пасля арышту Бабарыкі і рэгістрацыі ў якасці кандыдата Святланы Ціханоўскай, Калеснікава разам з ёй і Веранікай Цапкала стала адным з сімвалаў пратэсту.
Ужо больш за паўгода Марыя Калеснікава знаходзіцца ў зняволенні. Яна была выкрадзена 7 верасня ў Мінску. Марыю спрабавалі гвалтоўна вытурыць з краіны, аднак бясстрашная беларуска парвала свой пашпарт на мяжы.
На днях тэрмін зняволення Марыі Калеснікавай быў падоўжаны яшчэ на два месяцы – да 8 траўня. З-за ўдзелу ў дзейнасці Кардынацыйнай рады ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Прызнаная палітвязнем Марыя Калеснікава паказвае ўсім нам прыклад самаадданай барацьбы з несправядлівай і жорсткай сістэмай ціску, барацьбы за права быць пачутымі.
Сёння мы, жанчыны фонду «Краіна для Жыцця», выказваем падтрымку Марыі Калеснікавай і ўсім палітвязням. Мы патрабуем іх неадкладнага вызвалення і працягваем барацьбу за нашы правы, нашу свабоду і наша права жыць у роднай Беларусі.
Зіма не можа доўжыцца вечна, як бы не марозіў вусаты лысы Зюзя. Вясна абавязкова прыйдзе і ўсе беларускі стануць свабоднымі! А мір і законнасць перамогуць і перастануць быць на нашай зямлі абстрактнымі паняццямі.
Падтрымаць палітвязняў ТУТ.