Інструкцыя для неабыякавых людзей.
Сябры, раней мы публікавалі інфармацыю аб тым, што ў розных гарадах Беларусі збіраем прадукты для фармавання перадач нашым палітвязням. На жаль, лукашэнкаўскі рэжым занадта добра ўсведамляе для сябе небяспеку салідарнасці беларусаў. Таму валанцёры фонду "Краіна для Жыцця" затрыманыя, ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Каб засцерагчы астатніх нашых валанцёраў, мы прыпыняем фізічны збор прадуктаў, але працягваем насіць перадачы! Вы таксама можаце дапамагчы палітвязням, аплаціўшы прадукты па гэтай спасылцы.
Нагадваем, што крытычна важна падтрымаць нашых затрыманых валанцёраў лістамі.
Весткі з волі дапамагаюць палітвязням трымацца ў цяжкіх умовах турмаў і захоўваць надзею.
Пішыце па адрасе 220030, г. Мінск, СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2.