Крык душы Руслана Акосткі.
Нам у бот піша сваяк палітвязня: «Мне напісаў мой сваяк Руслан Акостка, які не атрымаў ніводнага ліста ад беларусаў, і не таму, што не аддаюць, а таму, што іх проста няма, яму ніхто не піша!!! І я не разумею, людзі, вы дзе, чаму вы яго забыліся?!
Руслан Уладзіміравіч Акостка 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад Салігорск з бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам ён ушанаваў памяць забітага Рамана Бандарэнкі.
Руслана ўрэшце затрымалі супрацоўнікі міліцыі і змясцілі ў ізалятар. У дачыненні да былога дэсантніка распачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 КК РБ).
«Суддзя» Алеся Серадзенка агучыла прысуд: тры гады зняволення.
Падтрымаем Руслана лістамі - для палітвязняў гэта вельмі важна!
Калі ласка, не забывайцеся пра герояў Беларусі.
Адрас: ВК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба.