За красавік сабраны 2,5 тоны прадуктаў для палітвязняў

Салідарнасць у дзеянні!  За красавік сабраны 2,5 тоны прадуктаў для палітвязняў.

Сябры, менавіта столькі прадуктаў вы сабралі палітвязням. Дзякуючы вам 77 чалавек, герояў, якія знаходзяцца ў зняволенні, атрымалі па 30 кг.  неабходных прадуктаў.  І яшчэ з дзясятак кілаграм у пасылках па пошце.


Мы ўдзячныя вам!



У нас яшчэ ёсць невялікі запас па прадуктах, але вось тое, што вы можаце перадаць ужо зараз і што трэба заўсёды:
  • цыгарэты NZ-10, Winston
  • арэхі (фундук, арахіс, грэцкі, кешью)
  • кава молатая
  • гарбата 
  • канверты (звычайныя і 1 клас)
  • шакалад (малочны, цёмны, горкі)
  • ручкі, каляровыя алоўкі

Што яшчэ важна зрабіць прама зараз:
  • распаўсюдзьце гэтую інфармацыю па чатах
  • падтрымайце матэрыяльна, калі вам гэта пад сілу
  • купіце прадукты і зьвяжыцеся з нашым валанцёрам

Загадзя вялікі дзякуй усім неабыякавым людзям за дапамогу.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям