За гэты тыдзень палітвязням перададзена 383 кілаграмы прадуктаў

Фонд «Краіна для Жыцця» ставіць за мэту падтрымку і дапамогу палітвязням і членам іх сем'яў. На гэтым тыдні, дзякуючы вам, мы дапамаглі 47 людзям.

Валанцёры Фонду штотыдзень перадаюць перадачы для герояў. Наш абавязак - праявіць салідарнасць з затрыманымі людзьмі, адзіная віна якіх заключаецца ў жаданні змены ўлады.

Мы мусім дапамагаць тым, хто выходзіў на вуліцы беларускіх гарадоў. Яны выходзілі разам з намі і за нас, а мы абавязаны зараз дапамагчы ім.

За гэты тыдзень 47 палітвязням перададзена 383 кілаграмы прадуктаў.

Вы таксама можаце купіць прадукты і перадаць іх для фармавання перадач нашаму валанцёру.

Дапамагчы палітвязням можна ТУТ
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям