Мы штомесяц аб'яўляем збор сродкаў і заклікаем аказваць дапамогу сем'ям палітвязняў. Чаму гэта важна? Такое пытанне мы задаем сваякам людзей, блізкія якіх аказаліся за кратамі.
Вось што адказвае Марына, чый муж Уладзімір з траўня знаходзіцца ў зняволенні (у студзені ён быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму, разгляд апеляцыйнай скаргі адбудзецца 6 красавіка ў Мінскім абласным судзе).
Гэта дапамога нібыта скарачае адлегласць паміж мной і мужам.
Па-першае - гэта пачуццё ўпэўненасці ў тым што майго мужа не забываюць, паважаюць і шануюць яго жаданне змяніць наша жыццё.
Па-другое - гэта дапамога ў пакрыцці вельмі вялікіх затрат на паездкі, перадачы, сустрэчы, пераклады, штрафы, адвакатаў і іншыя спадарожныя пытанні, якія ўзнікаюць падчас працяглай адсутнасці Уладзіміра.
Па-трэцяе - гэта падтрымка фінансавага становішча сям'і, якая існуе на адзін заробак. Абавязковыя плацяжы ў нашай краіне зашкальваюць. У мяне двое дзяцей (11-ы клас школы і дзіцячы садок). Трэба аплаціць паслугі рэпетытара, крэдыт за кватэру, камунальныя плацяжы, мабільныя тэлефоны, электрычнасць, прадукты, адзенне. А яшчэ крэдыт за аўтамабіль мужа дадаўся.
Дзякуй вялікі тым, хто дапамагае сем'ям палітвязняў за ваш клопат. За дапамогу і падтрымку, за час і сілы, якія вы марнуеце.
Самае важнае. Я адчуваю што нас, СВЕТЛЫХ людзей, БОЛЬШАСЦЬ.
Не так страшна і самотна зараз быць адной з двума дзецьмі.
Калі прыходзіць дапамога прадуктамі, сынок кажа: "Мама, гэта зноў тата лахардзікі перадаў?"
Тата ў нас працуе на спецзаданні і хутка прыедзе дадому.
Дапамагчы працы Фонду можна ТУТ.