Рэжым Лукашэнкі працягвае здзекавацца з беларусаў, якія вырашылі заявіць аб сваіх правах у 2020 і 2021 гадах. Проста цяпер у СІЗА Віцебску ўтрымліваецца анкахворы палітвязень Уладзімір Малахоўскі. Яго жыццё пад пагрозай з-за дзеянняў персанала СІЗА.
У бот фонду «Краіна для Жыцця» пішуць: «Добры дзень. Прыйшоў ліст ад Уладзіміра, піша, што на МРЭК яго так і не адвезлі, на планавую аперацыю таксама. Ён дрэнна сябе адчувае, перадалі яму інгалятар, дыхаць стаў крыху лягчэй. Настрою няма, інфармацыі ніякай яму не даюць, здароўе здае, рукі і ногі дранцвеюць, наступства пасля хіміятэрапіі, гэта назаўжды».
Уладзімір Малахоўскі - сябра партыі БНФ, браў удзел у назіранні за выбарамі. Хварэе на анкалогію, мае 3 групу інваліднасці. Згодна з абвінавачаннем па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да міліцыі), Уладзімір Малахоўскі падчас затрымання на акцыі пратэсту спрабаваў нанесці ўдары па розных частках цела міліцыянтаў, пашкодзіў форму, завалодаў міліцэйскім жэтонам.
Суддзя Таццяна Радзіна прызнала віцябляніна вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі на 3 з паловай гады ў калоніі агульнага рэжыму. Сваёй віны на судзе Малахоўскі не прызнаў.
Што можа зрабіць кожны з нас?
Дамагацца максімальнай агалоскі і афіцыйна патрабаваць шпіталізацыі і лячэння анкахворых Уладзіміра Малахоўскага і Аляксея Раманава, а таксама Сяргея Верашчагіна.
Што пісаць, прыклад: Я, грамадзянін(нка) Рэспублікі Беларусь Прозвішча, імя, кіруючыся артыкулам 45 Канстытуцыі, патрабую гарантыі права на ахову здароўя Аляксея Раманава і Сяргея Верашчагіна, Уладзіміра Малахоўскага (апісаць хто гэтыя людзі, якія захворванні). Я патрабую неадкладнай шпіталізацыі і забеспячэнні кваліфікаванага лячэння да іх поўнага акрыяння. Нагадваю, што неаказанне медыцынскай дапамогі хворай асобе, з боку таго, хто абавязаны яе аказваць у адпаведнасці з заканадаўствам, з'яўляецца крымінальным злачынствам па артыкуле 161 КК.
Куды і як пісаць?
Сябры, просім максімальны рэпост.
Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ.

- У выглядзе электроннага звароту ў МУС РБ
- Зварот у СІЗА-2, УДВП МУС РБ па Віцебскай вобласці 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2.
Сябры, просім максімальны рэпост.
Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ.