Сёння дзень нараджэння народнаабранага лідара Беларусі Святланы Ціханоўскай – чалавека, які стаў сімвалам рэвалюцыі ў 2020-м. Летась кожны свой выступ яна пачынала словамі: “Я не палітык!”. Ёй давялося ім стаць.
Яна аб’ездзіла дзясяткі краін, сустрэлася з тысячамі людзей – у тым ліку самымі ўплывовымі палітыкамі планеты. Святлана Ціханоўская прадстаўляла на гэтых сустрэчах Беларусь – тую новую краіну для жыцця, якая прыйдзе на змену дыктатарскаму рэжыму.
Яна праявіла выдатную мужнасць. Як летам 2020-га, калі не зламалася пад ціскам рэжыму, так і сёння, калі працягвае барацьбу за вызваленне свайго мужа – Сяргея Ціханоўскага – і ўсіх палітвязняў. Яна застаецца сімвалам непазбежнасці перамен і надзеі на лепшае жыцьцё для беларусаў.
У гэты дзень Святлана Ціханоўская атрымае тысячы віншаванняў. Але самымі дарагімі падарункамі будуць абдымкі дзяцей і ліст мужа, які па-ранейшаму не побач.
Сіл вам і здароўя, Святлана Георгіеўна. Каманда фонду “Краіна для Жыцця” жадае вам хутчэйшага вяртання дадому – у новую і свабодную Беларусь.