Офіс Святланы Ціханоўскай падводзіць вынікі працы дэмсіл за год

Праграма падтрымкі ўдзельнікаў страйкавага руху, а таксама грамадзян і бізнэсаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій

Праграма прадугледжвае аднаўленне звольненых пратэстуючых на працы (па іх жаданні), пакрыццё фінансавых выдаткаў з-за скасавання кантракта, забеспячэнне адтэрміноўкі плацяжоў па іпатэчных крэдытах, кампенсацыю ўдзельнікам стачкі, вяртанне выплачаных штрафаў і шмат іншага.

Эканамічны план дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі

Агульная сума Эканамічнага плана ЕС складае 3 мільярды еўра. Увесь гэты аб'ём разбіты на 3 напрамкі:
  • Падтрымка эканамічнага росту.
  • Дапамога па арганізацыі рэформ.
  • Інвестыцыі ў інфраструктуру і прыватны сектар.

Эканамічны план ЕС - гэта толькі першая частка міжнароднай дапамогі эканомікі Беларусі будучыні. 3 мільярды еўра - гэта толькі тое, што ЕС ужо паабяцаў выдзеліць Беларусі для развіцця на першыя 2-3 гады.

Акт аб вызваленні ад адказнасці і аднаўленні ў правах асоб, якія падвергліся пераследу па палітычных матывах

Па сутнасці, ужо гатовае рашэнне, як вызваліць людзей цягам двух дзён. Яно мае на мэце выхад на свабоду людзей, асуджаных па палітычных адміністрацыйных і крымінальных справах з 8 траўня 2020 года і кампенсацыю выплачаных штрафаў.

Праект дэмакратычнай Канстытуцыі новай Беларусі

Асноўны Закон, напісаны не ўпотай ад народа і з улікам усіх рэалій краіны. Дакумент ужо некалькі месяцаў на грамадскім абмеркаванні, выказаць свае каментарыі можа кожны.

Новыя выбары

Каб новыя выбары ў Беларусі былі празрыстымі і адкрытымі, трэба вырашыць 4 задачы: праца назіральнікаў, фармаванне выбарчых камісій, падлік галасоў і рэгістрацыя кандыдатаў. Па кожнай з задач сфарміраваны праект палажэння, які гарантуе правядзенне сумленных і свабодных выбараў.
  • Праект палажэння аб фарміраванні выбарчых камісій
  • Праект палажэння аб зборы і праверцы подпісаў.
  • Праект пастановы аб рабоце наглядальнікаў на выбарах.
  • Праект пастановы аб падліку галасоў на выбарах.

Канцэпцыя аднаўлення законнасці і нацыянальнага прымірэння

Канцэпцыя, якую распрацаваў Каардынацыйны Савет, прадугледжвае пераадоленне расколу паміж беларускім грамадствам і прадстаўнікамі ўлады і кіравання, у тым ліку органы ўлады, юрыдычную сістэму, сістэмы навукі, адукацыі і аховы здароўя ўсіх узроўняў, сілавыя ведамствы, падкантрольныя дзяржаве суб'екты гаспадарання і СМІ.

Адзіная стратэгія дэмакратычных сіл

Стратэгія аб'ядноўвае Офіс Ціханоўскай, Каардынацыйную Раду, НАУ, палітычныя партыі і ініцыятывы вакол руху за новыя свабодныя выбары. Яна ўключае ў сябе ўзмацненне грамадзянскай супольнасці, распаўсюджванне праўдзівай інфармацыі, арганізацыю ўнутранага і знешняга ціску, працу з чыноўнікамі, і стварэнне пакета рэформаў для Новай Беларусі.

Усе вынікі - на сайце Святланы Ціханоўскай.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду