Сёння, 24 чэрвеня пачынаецца суд па справе Сяргея Ціханоўскага. Працэс будзе зачынены і пройдзе на тэрыторыі гомельскага СІЗА.
Разам з Ціханоўскім судзяць Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова і Уладзіміра Цыгановіча.
Святлана Ціханоўская: "29 траўня 2020 года майго мужа Сяргея Ціханоўскага затрымалі проста на пікеце па збору подпісаў. З таго часу жыццё нашай сям'і - як і тысяч сямей беларусаў - вельмі змянілася. З таго дня Сяргей ні разу не бачыў нашых дзяцей. Ён не чуў, як пяцігадовая Агнія пытае: "Мама, а тата дакладна не памёр?" І не чуў, як адзінаццацігадовы Карней адказвае ёй: "Наш тата - у закладніках у рэжыма".
Сяргей за гэты час не пайшоў ні на якія пагадненні з рэжымам. Ён застаецца тым жа гордым і непахісным чалавекам, як на стрымах і плошчах. Зараз зусім не важна, які тэрмін запросіць Сяргею, а таксама Мікалаю Статкевічу, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову, Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу той, хто называе сябе пракурорам, і які прысуд зацвердзіць той, хто называе сябе суддзёй. Бо ўсе разумеюць, што гэта не суды, а асабістая помста і расправа ад таго, хто захапіў і ўтрымлівае ўладу пры дапамозе гвалту.
Сяргей сказаў: "Я буду сядзець столькі, колькі дазволіць народ Беларусі". Народ Беларусі - гэта я і вы, гэта беларусы ў краіне і з дыяспары. І ад кожнага з нас залежыць, як хутка нашыя героі вернуцца дадому, абдымуць блізкіх і разам будуць будаваць краіну для жыцця"