Адбылася анлайн-сустрэча Святланы Ціханоўскай з Мацеем Папоўскі, генеральным дырэктарам дэпартамента палітыкі добрасуседства і перамоваў па пашырэнні Еўракамісіі (DG NEAR).
Беларускаму лідэру быў прадстаўлены праект Усеабдымнага плана дапамогі ЕС для Беларусі. Праца над праектам плана вялася апошнія месяцы ва ўзаемадзеянні з камандай Святланы Ціханоўскай.
План прадугледжвае фінансавую макрадапамогу для эканомікі Беларусі і падтрымку палітычных і эканамічных рэформ у тым ліку з удзелам Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў.
Абавязковай умовай плана з'яўляецца тое, што ён паступіць дэмакратычнай Беларусі - а не рэжыму - у пераходны перыяд і пасля правядзення новых свабодных выбараў. Ціханоўская падзякавала ЕС за распрацоўку Плана і заклікала як мага хутчэй завяршыць яго і агучыць меркаваны аб'ём падтрымкі.
Яна таксама адзначыла, што важна дзейнічаць хутка, каб беларусы, супраць якіх Лукашэнка працягвае ўзмацняць рэпрэсіі, ужо сёння ведалі пра практычныя крокі Еўрапейскага Саюза ў той момант, калі дэмакратычныя змены ў Беларусі наступяць.
Падрабязней аб плане дапамогі Беларусі і іншых навінах народнаабранага лідэра краіны, чытайце на сайце Святланы Ціханоўскай.