Дапамога палітвязням у Беларусі

У офісе фонду "Краіна для Жыцця" адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з ініцыятывамі, якія працуюць па тэме беларускіх палітвязняў.

На сустрэчы прысутнічалі праваабаронцы з Dissidentby.com, Таццяна Хоміч, якая прадстаўляе штаб Віктара Бабарыка і Каардынацыйную Раду, а таксама каманды Politzek.me і нашага Фонду.



Размова ішла пра змены крытэра падліку і прызнання палітвязняў, спосабы і магчымасці захоўваць беларускі парадак дня, прыцягненне дапамогі для палітвязняў і іх сем'яў.



Святлана Ціханоўская заклікала не спыняць дзейнасць па падтрымцы пацярпелых ад рэжыму беларусаў. Наш народ працягвае барацьбу за свабоду і дэмакратыю. Сёння перад беларусамі стаіць задача не забыцца на тых, хто апынуўся ў палоне дыктатара.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям