Святлана Ціханоўская заклікала падтрымаць маці палітвязняў і паўдзельнічаць у акцыі фонду “Краіна для Жыцця”.
Святлана Ціханоўская: “Да пачатку гэтага навучальнага года мы заклікалі дапамагчы сабраць дзяцей у школу, таму што яны засталіся без бацькоў – іх родных арыштавалі. Але многія бацькі таксама засталіся без сваіх дзяцей на волі. За кратамі тысячы сыноў і дачок, чые маці перажываюць і сумуюць па іх. Хутка Дзень маці – і ў нас ёсць падстава падтрымаць матуль нашых герояў.
Мы можам падтрымаць Жанну – маці палітвязня Арцёма Хвашчэўскага, якой 31-гадовы сын гаворыць на рэдкіх сустрэчах: “Мама, я вытрымаю. Галоўнае, ты не плач”.
Мы можам падтрымаць Вольгу – маці палітвязня 21-гадовага Дзімы Гопты, які апынуўся за кратамі з разумовай адсталасцю лёгкай ступені.
Мы можам падтрымаць Таццяну – маці палітвязня 28-гадовага Сашы Французава. Яна пайшла са сваёй працы і стала адвакатам, каб часцей бачыць сына і абараняць яго ў “судзе”.
Мы можам падтрымаць усіх маці, жыццё якіх цяпер складаецца з перадач у турму, лістоў і надзеі пабачыцца са сваімі дзецьмі. Любы жэст падтрымкі важны, нават калі гэта букет кветак.
Як дапамагчы?
Прыміце ўдзел у акцыі фонду “Краіна для Жыцця”, аплаціце букет кветак на сайце Фонду. Вы можаце выбраць:

- Букет для мамы палітвязня.
- Набор з двух букетаў (маме і жонцы палітвязня).
- Набор з трох букетаў (маме, жонцы і дачцэ палітвязня).