Прагаласуй за будучыню Беларусі

На платформе «Голас» працягваецца агульнанацыянальнае галасаванне, якое абвясціла Святлана Ціханоўская.

У Дзень Волі, калі вы, канешне, гэтага яшчэ не зрабілі, мы прапаноўваем вам прагаласаваць у падтрымку супольнай кампаніі дэмакратычных сіл Беларусі пра перамовы з рэжымам.
 
Як сказала народнаабраная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская тыдзень таму, «Мы запускаем гэта галасаванне не замест вулічных пратэстаў, мы робім гэта разам з вулічнымі пратэстамі».

Першасная мэта беларускага народу – зрынуць злачынны рэжым Лукашэнкі. Для гэтага прыдатныя любыя сродкі. Як бы гэта не адбылося – шляхам перамоваў ці пратэстаў на вуліцах.
 
Рэдка калі ў гісторыі які-небудзь народ аказваўся настолькі салідарным – большасць беларусаў патрабуе сыходу Лукашэнкі.

Прапаноўваем аформіць гэтае патрабаванне шляхам галасавання на платформе «Голас». Больш за 750 000 беларусаў ужо зрабілі гэта. Але галасоў трэба больш.

Як прагаласаваць?

Калі чат-бот «Голаса» https://t.me/golosby_bot усталяваны, перайсці ў яго і ўвесці каманду  /peramoga
 
Калі чат-бот выдалены або карыстальнік не зарэгістраваны, трэба перайсці на сайт платформы https://golos2020.org/dialog (або праз рэзервовы адрас http://bit.ly/golos-world, бо асноўны сайт могуць блакаваць у Беларусі). Далей выбраць зручны мэсенджар, прайсці рэгістрацыю і ўвесці каманду /peramoga

Разам мы пераможам!


Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям