Дзелімся вынікамі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень.
Святлана Ціханоўская заклікала далучыцца да запушчанага беларускімі працоўнымі “Працоўнага руху” праз платформу stachka.org (сайт адкрываецца праз VPN). Мэта руху – нарошчваць моц для агульнай стачкі і абараняць правы працаўнікоў прадпрыемстваў і кампаній.
Дарадца Ціханоўскай Франк Вячорка адказаў на найбольш частыя пытанні беларусаў пра дыялог для мірнага рашэння крызісу ў Беларусі.
Святлана Ціханоўская і Валерый Кавалеўскі правялі анлайн-нараду Кабінета прадстаўнікоў. Кабінет займаецца распрацоўкай канцэпцыі новага Выбарчага Кодэкса, праграмай эканамічных рэформаў, аналізам Кодэкса па адукацыі і правядзеннем дыскусіі па праекце Канстытуцыі.
Святлана Ціханоўская правяла пасяджэнне Асноўнага складу Каардынацыйнага Савета, на якім абмеркавалі рамачны дакумент фарміравання перагаворнай групы па вырашэнні крызісу ў Беларусі. Таксама абмеркавалі кампанію па прасоўванні канцэпцыі Нацыянальнага прымірэння.
Святлана Ціханоўская правяла званкі з урачамі, працоўнымі, дыяспарамі і студэнтамі.
Валанцёры офіса запусцілі кампанію #мненужныпереговоры. Бліжэйшыя 4 тыдні яны будуць расказваць, як кожны з нас можа наблізіць перагаворы.
Офіс правёў рабочыя кансультацыі па падрыхтоўцы да сесіі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, на якой будуць разглядацца два даклады па Беларусі: пра выбары і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
Пасол ЗША Джулія Фішер накіроўваецца ў Вільню з візітам у Офіс Святланы Ціханоўскай. Таму каманда правяла папярэднія кансультацыі па ўзгадненні парадку дня з Дзярждэпартаментам ЗША і Саветам па нацыянальнай бяспецы ў Белым доме.
Пра гэтыя і іншыя вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай падрабязней чытайце ТУТ.