Святлана Ціханоўская аб'явіла аб стварэнні аператыўнага штаба дэмакратычных сіл. Гэта адказ на рэферэндум па зьмене Канстытуцыі, які пройдзе 27 лютага.
«Учора рэжымам быў абвешчаны нелегітымны «рэферэндум». Гэта спроба ўтрымаць уладу, але гэта ніяк не вырашае палітычны, эканамічны і гуманітарны крызіс і праблемы людзей. Гэта не выбар «за» і «супраць», гэта проста прапанова абраць паміж Лукашэнкам і Лукашэнкам. І гэта не тое, за што беларусы змагаліся і працягваюць змагацца.
Сёння я хачу абвесціць, што на перыяд кампаніі мы ствараем аператыўны штаб дэмакратычных сілаў. Гэта каардынацыйны цэнтр, які пачынае працу сёння. Перад «рэферэндумам» мы збярэмся ў адным офісе ў Вільні, каб працаваць побач і разам.
У аператыўным штабе ёсць палітычныя структуры і грамадзянскія ініцыятывы, і мы запрашаем усіх, хто хоча далучыцца да нашай працы. Нас ужо шмат хто падтрымлівае, на сайце кампаніі можна ўбачыць мноства ініцыятываў і супольнасцяў унутры Беларусі, якія падтрымалі стратэгію. Вы можаце напісаць нам на пошту, у чат-бот Офіса ці чат-боты партнёраў. Усе кантакты можна знайсці ў нашых тэлеграм-каналах.
Мы заклікаем грамадзян прыходзіць на ўчасткі і выконваць дзеянне з бюлетэнем: рабіць яго нядзейсным, перакрэсліваючы ўсе прапанаваныя варыянты. І пацвярджаць свае дзеянні на платформе «Голас» – гэта дазволіць паказаць рэальную сітуацыю на кожным участку ў кожным горадзе.
Кожны з вас, у каго ёсць яшчэ ідэі, як выкарыстоўваць нелегітымны «рэферэндум», каб паказаць волю народа. Кожны з вас, хто гатовы шчыльна ўключыцца ў працу ў межах стратэгіі і рыхтавацца да 27 лютага – наш саюзнік, і мы будзем радыя бачыць вас з намі. Пішыце нам і далучайцеся».