На тыдні абраная народам лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская ў жывым эфіры адказала на пытанні беларусаў. Прапануем вашай увазе адказы на некаторыя пытанні.
Які план?
План перамагчы. Але паколькі ўсе дэмакратычныя сілы за мяжой, тут не такое шырокае поле для дзейнасці, як у Беларусі. З іншага боку, калі б мы былі ў Беларусі, прынамсі я дакладна была б у турме. Але я тут. І на гэтым месцы я магу мабілізаваць міжнародных партнёраў, уплываць на павестку дня, рабіць заявы, камунікаваць з лідарамі іншых краін. Таксама мы дапамагаем фармаваць структуры ўнутры Беларусі – гэта запыт беларусаў, а мы проста з’яўляемся як бы пасяродкавым звяном паміж актывістамі, бо патрэбна быць асцярожнымі. Таксама мы працягваем наладжваць сувязі з дзяржслужбоўцамі ў поўнай сакрэтнасці.
Вельмі страшна выходзіць на мірны пратэст. Што рабіць?
Неабходна працягваць далучацца да розных ініцыятываў, якія прыдумляюць самі людзі. Рабіць гэта таемна, падпольна, партызанскімі метадамі. На жаль, так даводзіцца дзейнічаць за адсутнасцю ўсялякай законнасці ў нашай краіне. Трэба галасаваць на платформе “Голас”. Падтрымліваць ініцыятыву па байкатаванні прадукцыі – гэта дапаможа пагоршыць фінансавае становішча кашалька рэжыму, найперш. Выходзіць з праўладных прафсаюзаў і далучацца да незалежных. Па меры магчымасці рабіць вялікія ці малыя вулічныя акцыі. Паказваць сімволікай, што нас шмат, мы тут, – гэта вяртае нам адчуванне адзінства, якое нам усім цяпер так патрэбна. Пісаць лісты палітвязням – гэта вельмі важна, бо там ім расказваюць, што пра іх забылі і перасталі змагацца, няхай яны ведаюць, што гэта няпраўда. Дапамагаць сем’ям палітвязняў і тых, хто затрыманы па палітычных матывах. Ніхто не асуджае і не патрабуе ад людзей рабіць тое, чаго яны не могуць. Ды кожны маленькі крок ад тых, хто зараз у Беларусі, варты вельмі многага.
Ці маеце вы зносіны з мужам, як часта?
Праз адвакатаў. Мы можам адпраўляць нейкія мэсэджы, абменьвацца лістамі і атрымліваць зваротную сувязь. Разы два на тыдзень атрымліваецца.
Што да перамоў? З кім вы спадзяецеся гаварыць і які прадмет перамоў будзе?
Спачатку трэба прыйсці да перамоў. А каб яны пачаліся, неабходна ўзмацняць ціск на рэжым. Перад перамовамі заўжды ёсць стадыя дыялогу або кансультацый экспертаў. Менавіта для гэтага цяпер нашы міжнародныя сябры шукаюць дагавораздольных прадстаўнікоў рэжыму, бо Лукашэнка не здольны дамаўляцца. Калі мы гаворым пра перамовы, ніхто Лукашэнку і не мае на ўвазе. Трэба шукаць людзей, якія разумеюць, што краіну з крызісу патрэбна выводзіць, а не пакідаць пасля сябе выпаленае поле. Нам патрэбны моцныя пасярэднікі. Вядома, што рэжым не ідзе на прамыя перамовы з беларускай супольнасцю. Таму мы шукаем выхад на міжнародныя структуры, каб яны былі пасярэднікамі. Але дыялог павінны быць паміж рэжымам і беларускай супольнасцю, а не Еўразвязам – толькі так. Але для таго, каб дамоўленасці, якія будуць дасягнутыя падчас перамоў, потым выконваліся, нам патрэбны гарантыі. Нас ужо шмат разоў падманвалі. І гарантыі выканання дамоўленасцей могуць нам даць краіны-гіганты – Германія, Францыя, ЗША, Расія. Але нагадаю, што галоўная ўмова, без якой перамоў не будзе – гэта вызваленне палітзняволеных.
А калі перамоў не будзе, то які ваш план?
Што значыць не будзе? Мы ўсё робім для таго, каб яны адбыліся. Мы не перастаем ціснуць на рэжым. Згадайце словы Машы Калеснікавай. Мы не павінны апускаць рукі. Як бы не павярнуўся ход падзей, стадыю перамоў мы не перагорнем. Калі рэжым згуляе ў нейкую гульню і паставіць замест нелегітымнага прэзідэнта нейкага іншага чалавека, беларусы з гэтым таксама не пагодзяцца. Неабходна ўсё абгаварыць з беларусамі, каб ім было камфортна, калі нейкі чалавек кіруе іх краінай на нейкі кароткі перыяд, бо ж новыя выбары ўсё роўна непазбежныя. Перамовы будуць!
Калі вы зробіцеся больш жорсткай?
Мне прыйшлося вучыцца рабіцца больш жорсткай, бо я па натуры вельмі мяккі і добры чалавек. Калі Сяргей казаў, што трэба больш жорстка, ён меў на ўвазе жорсткасць у рыторыцы. Я кажу пра міжнародную палітыку. Калі раней ты просіш “звярніце, калі ласка, увагу, нам кепска”, то цяпер гэта проста патрабуеш. Бо гэта выклік не толькі для беларусаў, але і для вас – бараніце каштоўнасці, якія вы прапагандуеце – правы чалавека, годнасць, права выбару, права голасу. Ніхто не просіць вас умешвацца ва ўнутраную палітыку, бо гэта павінны зрабіць беларусы. Але адстойвайце свае каштоўнасці. Вось у гэтым я бачу жорсткасць.
Ці гатовыя вы дараваць сілавікам , калі яны арыштуюць Лукашэнку, але пры гэтым яны заляпаныя ў крыві? І як лічыце, ці гатовыя дараваць беларусы?
Так шмат умоў! Трэба задаць гэтае пытанне беларусам. Гэта такое пытанне, якое раздзяляе, на якое няма адназначнага адказу. Шмат “але”, шмат умоў. У КР ёсць канцэпцыя нацыянальнага прымірэння, там гаворыцца пра дараванне. Але нельга дараваць людзям, якія здзяйснялі цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. Яны ўсё адно мусяць адказаць перад справядлівым судом. А ўмова, якая сфармуляваная ў пытанні, гэта асаблівы выпадак, я б сказала.
Што рабіць, калі мы не пераможам за вясну або за лета?
Я заўжды кажу, што мы ўжо перамаглі. Проста цяпер вымушаны адстойваць сваю перамогу. Мы перамаглі наш страх, нашу няўпэўненасць у сабе, мы зразумелі, што нясем адказнасць за сваю краіну, што больш не давяраем гэтаму чалавеку, які сілавымі метадамі ўтрымлівае ўладу. Так, зараз нам даводзіцца адстойваць гэтую перамогу, але мы яе абавязкова адстаім. Пытанне толькі ў тым, як хутка і колькі ахвяраў гатовы прынесці рэжым, каб утрымацца ў крэсле.
Поўную версію інтэрв’ю глядзіце ТУТ.