Святлана Циханоўская павіншавала каманду фонду "Краіна для Жыцця"

Цёплыя словы ад народнаабранага лідэра беларусаў.

«Дарагі мой фонд «Краіна для Жыцця». Я віншую цябе з тваёй першай гадавінай. Фонд «Краіна для Жыцця», з аднаго боку, гэта кіраўнік і супрацоўнікі, якія там працуюць і якія ўкладаюць неймаверную колькасць сіл, часу і энергіі для таго, каб дапамагаць людзям у Беларусі, палітвязням, іх сем'ям, дзеткам, арганізоўваць розныя акцыі ў падтрымку. А з іншага боку, фонд «Краіна для Жыцця» - гэта людзі, якія ахвяруюць сродкі для таго, каб дапамагчы іншым. Я ведаю што і першыя, і другія шчыра любяць Беларусь і ўсяляк хочуць хаця б крыху дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Сіл вам і здароўя, фонд «Краіна для Жыцця».

Нагадаем, Святлана Ціханоўская нечакана атрымала акрэдытацыю для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасля арышту і зняволення амаль усіх незалежных кандыдатаў. Яна ўдзельнічала ў выбарах і паводле апытанняў пераканаўча перамогла. Пасля ціску, з якім яна сутыкнулася адразу пасля дня галасавання, Святлана Ціханоўская была вымушана пакінуць Беларусь. Яе муж, Сяргей Ціханоўскі, як і сотні іншых палітвязняў, да гэтага часу знаходзіцца за кратамі.

Фонд «Краіна для Жыцця» быў заснаваны роўна год таму назад з ухвалы Сяргея Ціханоўскага. Святлана Ціханоўская ўвайшла ў Апякунскі савет фонду. Галоўная мэта нашай арганізацыі - дапамога палітвязням і чальцам іх сем'яў, а таксама актывістам штабоў аб'яднанай апазіцыі. 

Мы выказваем шчырыя словы падзякі за віншаванні і працягнем нашую дзейнасць да таго часу, пакуль усе несправядліва асуджаныя не выйдуць на волю, а дыктатарскі рэжым у Беларусі не скончыць сваё існаванне.
 
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям