Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу ініцыятыў і арганізацый

На сустрэчы прысутнічалі дзясяткі прадстаўнікоў розных фондаў, ініцыятываў і структур, якія дапамагаюць беларусам змагацца супраць рэпрэсій.

Медыякаманды, якія супрацьстаяць прапагандзе і фэйкам рэжыму, адкрываюць для беларусаў праўду, а галасы саміх беларусаў робяць яшчэ больш заўважнымі.

– Краіна для жыцця.
– Маланка.
– ByProsvet.
– Мая краіна Беларусь.
– Сумленная газета.
– СтопПрапаганда.
– Жнівень 2020.
– Voices from Belarus.

Фонды і праекты, якія займаюцца падтрымкай усіх, хто пацярпеў ад рэпрэсій і працягвае ім падвяргацца.

– Краіна для жыцця.
– BYSOL.
– Фонд медыцынскай салідарнасці.
– Беларуская Рада Культуры.
– Politzek.me.
– Вольныя паштоўкі.

Праекты і арганізацыі, дзякуючы якім беларусы ўнутры краіны працягваюць аказваць інтэнсіўны ціск на рэжым дзеля дасягнення нашай агульнай мэты.

– Голас.
– Digital solidarity.
– Хрысціянская візія.
– Сумленныя людзі.
– План Перамога і ByPol.
– Рабочы рух.
– Чат-бот Рух большасці.
– Валанцёры Офіса Ціханоўскай.

Ціханоўская: «Хачу сказаць дзякуй усім нашым медыягрупам, якія даносяць у Беларусь павестку і працуюць супраць прапаганды. Дзякуй усім ініцыятывам, якія працуюць з палітвязнямі і іх сем'ямі. Дзякуй усім ініцыятывам, якія дапамагаюць нам працаваць у Беларусі. Палітыкі проста ідуць за вамі, а ўсё, што робіце вы – гэта першарадна».

Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду