16 ліпеня 2020 года адбылася знакавая для нашай краіны падзея. У той дзень аб'ядналіся штабы асноўных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі - Віктара Бабарыка, Сяргея Ціханоўскага і Валерыя Цапкала.
Упершыню апазіцыйныя кандыдаты выступілі адзіным фронтам супраць лукашэнкі. Сімвалічна, што ў ролі аб'яднальнікаў тады выступілі жанчыны - Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала, якія здолелі літаральна на працягу 15 хвілін дамовіцца аб далейшым ходзе кампаніі.
Сёння Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала працягваюць барацьбу за свабоду. Марыя Калеснікава, на жаль, знаходзіцца ў зняволенні. Як і многія іншыя жанчыны-палітвязні. Хтосьці з іх пакінуў на волі бацькоў, мужоў, хтосьці - яшчэ і дзяцей.
Святлана Ціханоўская аб'явіла 16 ліпеня Днём салідарнасці з беларускімі жанчынамі.
«Увесь свет захапляецца імі {беларускімі жанчынамі-палітвязнямі}. Таксама як і захапляецца ўсімі беларускамі, якія ў жніўні пачалі выходзіць у белым адзенні і з кветкамі – супраць бясконцага гвалту, якому падвергліся беларусы.
Я аб'яўляю 16 ліпеня Днём салідарнасці з беларускімі жанчынамі. Я заклікаю беларусаў і сяброў Беларусі праявіць салідарнасць з адважнымі беларускімі жанчынамі, якія сталі не толькі сімвалам, але і рухавіком беларускай рэвалюцыі.»
Турмы пры рэжыме лукашэнкі - гэта філіялы пекла на зямлі. Шмат было напісана аб бесчалавечных умовах утрымання - перанаселенасці камер, "асаблівым" стаўленні да "палітычных", якіх змушаюць спаць на голых нарах без матрацаў і коўдраў, адпраўляюць у карцэр за самую малую правіннасць.
У поўнай меры ад усяго гэтага бязмежжа пакутуюць і жанчыны-палітвязні. Да фізічных пакут дадаюцца яшчэ і маральныя. Яны хвалююцца за сваіх старэнькіх бацькоў, маленькіх дзяцей, якія засталіся без любячых мам. І ўсё ж працягваюць барацьбу і не здаюцца. Нават у турмах.
Калі палітвязні не апускаюць рук і вераць у перамогу, значыць, не павінны адчайвацца і мы, тыя, хто на волі. Ніхто з нас не павінен застацца ўбаку, забыцца пра працяг зверства рэжыму, «перавярнуць старонку».
Рабіце ўсё, што ў вашых сілах, каб Беларусь вызвалілася ад кайданоў дыктатарскага рэжыму. А яшчэ, калі ласка, пішыце лісты палітвязням, падтрымлівайце іх і чальцоў іх сем'яў матэрыяльна.