Народнаабраны лiдар Беларусі павiншавала каталiкоў і пратэстантаў са святам Пасхі: «Нас быццам бы хочуць упэўніць, што свабоды не будзе і свята не наступіць, што справядлівасці няма, а ёсць толькі сіла. Але нас зноў і зноў натхняюць тыя, каму зараз цяжэй за ўсё – асабліва нашы сябры ў турмах і на судах. Такія людзі як Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі альбо Кацярына Андрэева паказваюць, што праўда не можа быць на баку тых, хто злоўжывае сілай, яны не губляюць надзеі на перамогу”.
Таксама на гэтым тыдні Святлана Ціханоўская падвяла вынікі першага этапа подрыхтоўкі да перамоў і абвесціла другі этап работы: “Менш чым за два тыдні мы сабралі больш за 760 000 галасоў за мірнае вырашэнне крызісу шляхам перамоў. Мы вярнулі сабе голас – і яго пачулі ўсе. У ЗША і Германіі, Нарвегіі і Літве, Славеніі і Фінляндыі, Швецыі і Аўстрыі падтрымалі нас. Парламенцкая Асамблея АБСЕ, ЗША і ЕЗ выступілі з заявамі, што будуць дапамагаць нам у арганізацыі дыялогу. Міжнародныя партнёры кажуць нам, што патрабаванне перамоў паказвае сталасць беларусаў як нацыі, бо гэта гатоўнасць прызнаць крызіс і вырашыць яго негвалтоўным шляхам. Гэтым мы адрозніваемся ад рэжыму, які разбурыў усе кантакты і сувязі і забыў усе мовы, акрамя мовы гвалту. Але ён таксама пачуў наш голас. Гэта відаць па спробах адключыць сеціва, блакаваць сайты, прыдумляць фэйкавыя рассылкі і нават тэракты. Але мы ўжо не спынімся – колькі б перашкодаў і пустых абвінавачванняў нам не прыдумалі… Другі накірунак працы – гэта падрыхтоўка і арганізацыя перамоваў”.
Задача на бліжэйшыя тыдні – выпрацаваць адказ на два галоўныя пытанні:
Пытанне №1: Якой будзе пляцоўка і фармат перамоваў?
Пытанне №2: Якімі будуць бакі перамоваў?
Прамая спасылка на галасаванне ў Telegram
Прамая спасылка на галасаванне ў Viber
Святлана Ціханоўская таксама звярнулася да міжнародных лідараў па падтрымку Каардынацыйнай Рады: “Сёння разам са Святланай Алексіевіч і 55 членамі асноўнага складу Каардынацыйнай Рады я накіравала ліст у міжнародныя арганізацыі і структуры, у тым ліку – ААН, АБСЕ, Еўрапарламент, Дзярждэпартамент ЗША і Савет Еўропы, з заклікам выступіць у падтрымку КР. Ад моманту стварэння сябры КР падвяргаліся ціску і рэпрэсіям, шматлікія яе лідары – у турме ці вымушана знаходзяцца не ў Беларусі, а значыць не могуць галасаваць падчас прыняцця рашэнняў. А ў апошнія тыдні рэжым пачаў уводзіць новыя “законы”, якімі хоча апраўдаць масавыя рэпрэсіі. Супраць сяброў КР заводзяць крымінальныя справы, абвінавачваюць у экстрэмізме і тэрарызме. Гэта не мае нічога агульнага з работай, якую мы вядзём. Усё, чаго мы хочам, – гэта мірнае вырашэнне палітычнага крызісу ў Беларусі. Менавіта за гэта беларусы галасавалі на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня. І менавіта за гэта больш за 760 000 беларусаў прагаласавалі на платформе “Голас”. Таму я, Святлана Ціханоўская, лідарка, абраная беларускім народам, заклікаю міжнарождную супольнасць падтрымаць Каардынацыйную Раду. Я стварыла КР для мірных перамоў, і ўвесь гэты час яна дзейнічаў выключна ў прававым полі. Таму я настойваю, што рэпрэсіі ў адносінах да яе членаў павінны быць поўнасцю спынены”.