Падводзім вынікі тыдня Святланы Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская прыняла з візітам амбасадарку ЗША Джулі Фішэр. Фішэр паведаміла Ціханоўскай, што Міністэрства фінансаў ЗША аднаўляе санкцыі супраць дзевяці беларускіх дзяржпрадпрыемстваў. Супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі павінна быць спыненая праз 45 дзён.
Санкцыі ўводзяцца з нагоды сістэматычнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі. ЗША заклікаюць рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў. Санкцыі – гэта інструмент ціску, які ў сукупнасці з перамовамі можа прывесці да вырашэння крызісу ў Беларусі.
Таксама на тыдні лідарка новай Беларусі правяла званок з генсекам Рады Еўропы Марыяй Пейчыновіч-Бурыч.
Святлана Ціханоўская:
Акрамя гэтага на тыдні Святлана Ціханоўская разам з амбасадаркай ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, амбасадарам Літвы ў Беларусі Андрусам Пулокасам і трэцім сакратаром амбасады Украіны Змітром Серовым усклала кветкі да помніка “Маці Чарнобылю” ў Вільні. Гэты жэст прымеркаваны да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка.
Святлана Ціханоўская: “Чарнобыль – гэта трагедыя для нашых краін. Яна згуртавала нашы народы, каб мы памяталі пра Чарнобыль і болей ніколі не дапусцілі такіх жахлівых памылак”.
Пра гэтыя і іншыя вынікі работы Офіса Святланы Ціханоўскай падрабязней чытайце ТУТ.

- падкрэсліла, што членства Беларусі ў Радзе Еўропы – прыярытэт для новай Беларусі, бо Беларусь таксама з’яўляецца часткай Еўропы;
- абмеркавала ініцыятыву па правядзенні перамоваў пры міжнародным пасрэдніцтве для вырашэння крызісу ў Беларусі;
- казала пра рэпрэсіі рэжыму супраць дэмакратычных сілаў і абвяшчэнні лідараў тэрарыстамі;
- заклікала перагледзець формы ўзаемадзеяння Рады Еўропы з Беларуссю і стварыць магчымасці для ўдзелу дэмакратычных сілаў у рабоце яе органаў.