У рамках эканамічнага форуму адбылося каля 200 панэльных дыскусій, сустрэч, лекцый. Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Карпач з’ехаліся каля 3 тыс. гасцей з Польшчы і іншых краін: палітыкі, эканамісты, эксперты, кіраўнікі вядучых кампаній, журналісты.
У форуме прынялі ўдзел Святлана Ціханоўская і яе каманда.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з лідарамі КС, НАУ і іншых дэмакратычных сіл, каб абмеркаваць рэформу Канстытуцыі і сумесную рэакцыю на спробы лукашэнкі гандляваць незалежнасцю Беларусі.
Таксама Святлана Ціханоўская звярнулася з заклікам да лідараў Еўропы: “нельга дапусціць гандлю палітвязнямі, як гэта было ў 2010-2011 гадах. Ніякіх здзелак з лукашэнкам. Абапірайцеся на мараль, абапірайцеся на свае каштоўнасці.
Наша каманда і каманда Паўла Латушкі працуюць на міжнародным узроўні, таму што неабходна трымаць Беларусь на парадку дня. Я разумею, што ў свеце шмат іншых праблем, але Беларусь – вось яна, побач з вамі.
І рэжым становіцца пагрозай не толькі для нас, але і для вас. Прымайце гэта пад увагу. І будзьце смелымі – такімі ж, як беларусы”.

Народнаабраны лідар Беларусі выступіла з бачаннем развіцця сітуацыі ў нашай краіне і будучых рэформаў. Яна правяла перамовы з галоўнымі эканамістамі Еўропы, а таксама прадстаўнікамі інвестыцыйных банкаў і міжнародных арганізацый.