Святлана Ціханоўская звярнулася да дэпутатаў Евапарламента з заклікам аб дапамозе для Беларусі і беларусаў.
«Людзей у турмах труцілі хлоркай. Тым часам цікавасць еўрапейскіх СМІ да Беларусі імкліва падала...
Няўжо мы забылі трагічныя ўрокі еўрапейскай гісторыі? Аб тым, што спробы залагодзиць тырана не супакойваюць, а толькі разбэшчваюць яго. Пра тое, што, калі пазбягаць канфрантацыі са злачынцам, то канфлікт, які ўсё роўна непазбежны, становіцца яшчэ больш затратным і небяспечным...
Са жніўня 2020 года было дастаткова сімвалічных крокаў і заяў аб салідарнасці. Беларусам выказвалі падзяку за адраджэнне веры ў дэмакратыю і чалавечую годнасць. Але ці не час Еўропе прадэманстраваць сваю прыхільнасць да гэтых каштоўнасцей у рэальных дзеяннях? Ці адважыцца адзіная Еўропа распачаць рашучыя дзеянні зараз? Ці варта пачакаць яшчэ адзін год? Паважаныя дамы і спадары, у нас няма яшчэ аднаго года. Ні ў Беларусі, ні ў Еўропы...
Як вы лічыце, ці разумеюць нас усе беларусы, калі ім гавораць пра доўгія бюракратычныя працэсы ў ЕС і нюансы сусветнай палітыкі і дыпламатыі? Ці даюць беларусам надзею і ўпэўненасць заявы аб глыбокай заклапочанасці? Што насамрэч можа сказаць Эўразьвяз беларусам – забытаму ўсімі эўрапейскаму народу, які хоча роўна таго ж, што маюць іншыя краіны Эўропы? Магчыма, у нас няма права патрабаваць вашай дапамогі ці падтрымкі. Магчыма, вы адмовіце нам, таму што гэта можа супярэчыць вашым нацыянальным інтарэсам. Ці, магчыма, гэта негатыўна паўплывае на вашыя інтарэсы.
І ўсё ж я тут, каб прасіць вашай падтрымкі. Мы змагаемся не толькі за нашу, але і за вашую свабоду. Бо дэмакратычныя краіны змогуць выстаяць, толькі дзейнічаючы рашуча і разам».
Поўную версію інтэрв'ю гледзіце ТУТ.