У часопісе "The New Yorker" апублікаваны артыкул "Выпадковы рэвалюцыянер, які ўзначаліў паўстанне ў Беларусі".
Яна прапануе амерыканскаму чытачу падрабязны рэтраспектыўны погляд на падзеі, якія адбыліся ў 2020-2021 гадах у нашай краіне. Расказвае пра іх прычыны і тое значэнне, якое яны маюць для жыцця беларусаў і Беларусі.
Галоўным героем матэрыялу, як няцяжка здагадацца, стала Святлана Ціханоўская, жанчына-сымбаль пратэстнага руху. Зрэшты, апроч яе цытат, у артыкуле ёсць і апавяданні іншых непасрэдных удзельнікаў электаральнай кампаніі-2020, меркаванні аналітыкаў, экспертаў, журналістаў.
Мабыць, нават беларускі чытач, які глыбока пагружаны ў кантэкст таго што адбываецца, можа знайсці нешта новае для сябе. Напрыклад, рэфлексіі Святланы Ціханоўскай у момант вымушанага ад'езду з краіны 10 жніўня, ці падрабязнасці таго, як Сяргей Ціханоўскі ўспрыняў вылучэнне сваёй жонкі на ролю кандыдата на выбарах.
Аўтар артыкула Декстер Філкінс не імкнецца даваць прагнозаў або выказваць ацэначнае меркаванне. Мусіць менавіта ў яго адстраненасці і ёсць галоўны плюс артыкула. Гісторыя беларускай Рэвалюцыі не скончана і ў ёй рана расстаўляць кропкі над і. Нягледзячы на ўцягнутасць у працэс змены ўлады ў Беларусі вялікіх краін, менавіта беларускі народ стаў каталізатарам пратэсту. Ён і павінен стаць галоўным бенефіцыярам, калі працэс змены ўлады завершыцца.
У канчатковым выніку мы самі пішам сваю будучыню і будучыню нашай краіны. Давайце не будзем забывацца на гэта.