250 дзён у няволі знаходзяцца валанцёры фонду «Краіна для Жыцця» Таццяна Астроўская, Антон Сташэўскі і Юлія Сырых. Гэтыя людзі, нашыя сябры, займаліся дастаўкай і зборам перадач для палітвязняў. Іх "правіна" заключаецца ў датычнасці і чалавечнасці. У Беларусі сёння гэта дзеі, якія крымінальна караюцца.
Пры гэтым справы валанцёраў Фонду так і не дайшлі да суда. Нашыя сябры па-ранейшаму сядзяць у СІЗА, а беларускі Левіяфан не спяшаецца - ён з'еў занадта многіх і сёння стомлены. Рэпрэсіўны апарат дзейнічае па прынцыпе - галоўнае арыштаваць, а разбірацца, якія артыкулы і тэрміны будуць шыць, пачвары пры пагонах і мантыях вырашаць па ходзе, ці дачакаўшыся тэлефоннага званка.
Але што значыць 250 дзён зняволення для нашых валанцёраў?
Нашыя валанцёры не вінаватыя ні ў чым, але ў іх адбіраюць самыя каштоўныя рэсурсы - здароўе і час.
Што можам зрабіць мы сёння? Каманда фонду "Краіна для Жыцця" працягвае заклікаць падтрымліваць палітвязняў лістамі, праўда, варта памятаць, што вельмі часта ім перадаюць карэспандэнцыю толькі ад блізкіх сваякоў, ці не перадаюць зусім.
Затое вы можаце слаць тэлеграмы, рабіць грашовыя пераводы, каб палітвязні маглі купіць нешта ў турэмных крамах, ці падтрымліваць сем'і з дзецьмі. Мы заклікаем вас да любой дапамогі і салідарнасці, таго, што нястрашна рабіць асабіста вам.
Таццяна Сяргееўна Астроўская, Антон Аляксандравіч Сташэўскі, Юлія Эдуардаўна Сырых: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

- Гэта страта здароўя. Прагулкі незвычайна рэдкія, ежа аднастайная і пазбаўленая вітамінаў, а ў камерах не хапае святла і вельмі мала спальных месцаў. Самі камеры нагадваюць каменныя мяшкі, якія перапоўненыя людзьмі, якія часта кураць.
- Гэта страта часу і расстанне з любымі. 250 дзён неверагодна доўгі тэрмін, практычна, цэлы навучальны год для дзіцяці, якое ўвесь гэты час не бачыць тату ці маці. Яно расце і сталее, вучыцца чытаць ці пісаць, улюбляецца ці знаходзіць сяброў. І пра ўсё гэта не можа пагаварыць з блізкім чалавекам.