Сябры, 30 лістапада - асаблівы дзень. Гэта не толькі канец восені, але і апошні тэрмін прыёму лістоў да Дзеда Мароза ў рамках нашага праекта.
Мы закрываем прыём лістоў менавіта сёння, таму што наперадзе ў нашай каманды вялікая праца па структураванні карэспандэнцыі, знаходжанні сродкаў, закупцы і дастаўцы падарункаў да Новага Года. Нам важна гэта зрабіць своечасова.
Калі ваша дзіця – сваяк палітвязня і вы хочаце, каб малое атрымала навагодні падарунак ад неабыякавых беларусаў, калі ласка, выканайце некалькі нескладаных дзеянняў:
Часу застаецца мала - так што абавязкова зрабіце гэта сёння. Дык вы зможаце хоць крыху парадаваць дзяцей, якія засталіся без таты ці мамы па віне жахлівага дыктатара.
Таксама мы просім адгукнуцца тых, хто хоча стаць Дзедам Марозам для дзяцей палітвязняў, ці дапамагчы ў дастаўцы навагодніх падарункаў.
Калі ласка, напішыце нам і станьце добрым чараўніком для дзяцей сапраўдных герояў! Ваша дабрыня не будзе забытая.
Давайце аб'ядноўвацца і дарыць радасць маленькім беларусам!

- запоўніце зараз форму
- прымацуйце да яе ліст/малюнак дзіцяці да Дзеда Мароза
- напішыце нам, што менавіта малы хоча ў падарунак