Мы атрымалі інфармацыю пра тое, што ўжо два месяцы няма ніякай сувязі з Аляксандрам Арановічам — фігурантам "справы Ціханоўскага", кіроўцам брэндаванага аўтадому "Краіны для жыцця", які ездзіў па гарадах і мястэчках Беларусі, выклікаючы ажыятаж у рэгіёнах. Аляксандр асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі.
Мяркуецца, што ён знаходзіцца ў ШІЗА за адмову падпісваць прашэнне аб памілаванні. Як раней паведамлялі праваабаронцы, на палітвязняў аказваецца ціск у розных формах, каб яны пісалі прашэнні аб памілаванні і прызнавалі сваю віну.
Нагадаем, Аляксандр Арановіч быў затрыманы падчас рэзананснага пікету па зборы подпісаў у Горадні разам з іншымі ўдзельнікамі "Краіны для жыцця". Яму прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (п. 13 ч. 2 арт. 293 КК).
Пасля прысуду ў шэсць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, у 2023 годзе яго перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на два гады.
Аляксандр Арановіч стаў трэцім чальцом каманды Сяргея Ціханоўскага (пасля самога Сяргея і Уладзіміра Кнігі), які апынуўся ва ўмовах поўнай ізаляцыі.
Агулам у стане інкамунікада цяпер знаходзяцца 8 асобаў.
Калі ласка, напішыце ліст Аляксандру Арановічу. Гэтая падтрымка надзвычай важная нават ва ўмовах ізаляцыі, бо дае зразумець турэмшчыкам, што пра вязня не забыліся на волі.
Адрас для лістоў:
турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Аляксандр Валянцінавіч Арановіч.