На пачатку года сілавікі прызналі ініцыятыву INeedHelpBY экстрэмістамі. Стваральнікі ініцыятывы ўзважылі ўсе рызыкі і прынялі рашэнне не спыняць працу. Аднак увялі сур'ёзныя змены ў механізмы дапамогі. Так, INeedHelpBY прыпыніла працу ў Беларусі і сканцэнтравала сваю ўвагу на дапамозе людзям, якія пакінулі краіну з-за палітычных прычын. Гэта ініцыятыва абвясціла ў сацыяльных сетках.
«Сотні людзей у Беларусі былі затрыманы ў сувязі з атрыманнем харчавання. Таму было прынята яшчэ адно важнае рашэнне – накіраваць дапамогу за межы краіны, тым, хто выехаў з-за пераследу, перш за ўсё звязанага са «справай INeedHelpBY», – напісана ў заяве.
Таксама INeedHelpBY абвясціла пра сваю супрацу са «Службай хуткай гуманітарнай дапамогі», у склад якой уваходзяць BYSOL, ByHelp, «Краіна для Жыцця», Dissidentby. Служба ўжо перанакіроўвае INeedHelpBy мэтавыя заяўкі ад сямей палітычных зняволеных, якія пакінулі краіну. У новым фармаце працы падтрымка сямей палітычных зняволеных прадугледжана на 6 тыдняў. Для атрымання харчавання можна звярнуцца ў адну з арганізацый «Службы скорай гуманітарнай дапамогі» або наўпрост у INeedHelpBy.
Такім чынам, ці знаходзіцеся вы ў Беларусі, ці за яе межамі, па запыту харчавання звяртайцеся ў адну з арганізацый «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі».
Калі вы жывяце за мяжой Беларусі і хочаце падтрымаць INeedHelpBY, гэта можна зрабіць наступнымі спосабамі:
-
Набыццё кошыка харчавання для сямʼі на сайце INeedHelpBy (як і раней, вы атрымаеце справаздачу пра тое, калі і каму была прадстаўлена дапамога вашым кошыкам).
-
Падпіска на любую суму і/або любы кошык харчавання (хутка, лёгка, зручна).
-
Набыццё футболак на сайце INeedHelpBy (усё выгады ад продажу пойдуць на патрэбы праекту).
Без падтрымкі не застанемся!