Гэта вельмі цяжка, але ўсё ж магчыма. З якімі запытамі звяртаюцца да юрыстаў фонду «Краіна для Жыцця» беларусы? Паразмаўлялі пра гэта з каардынатаркай праекту аказання прававой дапамогі «Юрыст на сувязі».
–– Юрыдычную службу мы запусцілі ў 2022 годзе. Наша мэтавая аўдыторыя падзяляецца на тры ўмоўныя групы, –– распавядае Ала (імя суразмоўцы змененае ў мэтах бяспекі. –– Рэд.). Першая –– гэта сваякі палітвязняў і самі палітзняволеныя. Другая –– гэта НДА. Іх пытанні звязаныя з тым, што адбываецца ў Беларусі. І трэцяя катэгорыя –– гэта актывісты, мы да іх ужываем больш шырокае паняцце –– «рэпрэсаваныя», бо амаль кожны з іх сутыкнуўся з пераследам з боку ўладаў.
Гэтыя тры катэгорыі падзяляюцца на дзве падкатэгорыі: на тых, хто ў краіне, і на тых, хто па-за яе межамі.
Адпачатку мы арыентаваліся пераважна на тых, хто ў краіне, і пазіцыянавалі сябе як праект, што дае юрыдычную кансультацыю паводле беларускага заканадаўства. Мы і працягваем працаваць ў гэтым накірунку, гэта прыярытэт. Але ў сувязі з тым, што пасля падзей 2020 года беларусаў сталі масава выціскаць з краіны, мы пашырылі дыяпазон сваёй дзейнасці.
Калі казаць пра катэгорыі больш падрабязна, то сваякі палітвязняў, што знаходзяцца ў Беларусі, часта звяртаюцца з пытаннямі незаконнага звальнення з працы, напрыклад. У паперах пра вызваленне ад пасады гэта афіцыйна не пішуць, але людзі, асабліва тыя, хто працуе ў дзяржустановах, распавядаюць нам, што іх выклікаюць у кабінеты кіраўніцтва і кажуць: «У цябе ж сваяк сядзіць па палітыцы. Таму давай, развітваемся».
Кашмараць і бізнэс тых, чые сваякі з’яўляюцца палітвязнямі. Запыты з боку такіх людзей таксама да нас прыходзяць. Яны пытаюцца, што рабіць. Працуем і са студэнтамі, якіх адлічваюць з універсітэтаў за палітычную актыўнасць.
Ала гаворыць, што ад сваякоў палітвязняў паступае вельмі шмат пытанняў пра парадак выканання пакаранняў. Напрыклад, што будзе з маёмасцю палітвязня, які адбывае пакаранне, асабліва калі яго абклалі штрафамі:
–– У чалавека, напрыклад, сумесная гаспадарка з жонкай, сваякі пытаюцца, што будзе з той жа мікрахвалёўкай –– забяруць яе ці не? Ці палітзняволены прапісаны ў кватэры яшчэ з кімсьці, а на жытло наклалі арышт. Што рабіць у гэтым выпадку?
Другое распаўсюджанае пытанне –– блізкія людзі хочуць атрымаць якую-небудзь інфармацыю пра свайго палітзняволенага сваяка, асабліва калі ён доўга знаходзіцца ў ізаляцыі і з ім няма кантакту. Кажуць: дапамажыце нам, калі ласка, высветліць, жывы ён ці не, які яго стан здароўя і мо ён цяпер у ШІЗА ці ПКТ, чаму нам не даюць спатканне?
Мы дапамагаем сям’і скласці адмысловы запыт да кіраўніцтва пенітэнцыярнай установы. Вывучаем кейс, індывідуальна складаем дакументы, якія можна скіраваць у афіцыйныя структуры, і даем інструкцыю, як дзейнічаць далей, што рабіць, калі няма адказу.
Мы добра ўсведамляем, што беларусы, якія знаходзяцца ў краіне, ідуць на пэўную рызыку, выходзячы з намі на кантакт, дасылаючы пытанні ў наш юрыдычны бот –– мы ж у вачах улады «экстрэмісты». Таму ўсіх, хто да нас звяртаецца, просім дбаць пра лічбавую бяспеку і прапануем падтрымку з боку валанцёраў, каб дапамаглі ім пачысціць тэлефоны і прадпрыняць іншыя захады ў гэтым кірунку.
Суразмоўца кажа, што родныя палітзняволеных, якія ўжо выехалі за мяжу, звяртаюцца ў юрыдычную службу зусім з іншымі пытаннямі. Дадаюцца пытанні легалізацыі і іншыя пытанні, звязаныя з пражываннем за мяжой. Сваякі цікавяцца, ці можна, напрыклад, адкрыць банкаўскую карту на імя палітвязня за мяжой.
З боку беларускіх недзяржаўных арганізацый такіх запытаў не было, гаворыць юрыстка. І дадае: у яе «жыла надзея, што яны ўсё ж будуць».
–– На жаль, там усё цалкам зачышчана, –– з горыччу канстатуе Ала. –– Таму паступаюць запыты ад тых НДА, што ўжо знаходзяцца за мяжой. Самы неардынарны выпадак, бадай, гэта калі да нас звярнулася расійская НДА, што цяпер працуе ў замежжы і займаецца ў тым ліку асвятленнем правоў расійскіх палітзняволеных. Дык вось беларускія ўлады адзін з яе інтэрнэт-рэсурсаў прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». І такая сітуацыя не адзінкавая, калі ліберальныя расійскія інтэрнэт-рэсурсы прызнаюць на тэрыторыі Беларусі «экстрэмісцкімі». Дык вось гэтая арганізацыя была ў разгубленасці: яны пагрукаліся да нас і запыталі параду: што цяпер рабіць, што гэта азначае, як у такіх умовах камунікаваць з беларускай аўдыторыяй?
–– Звяртаюцца і палітвязні, якія ўжо выехалі за мяжу. Спектр пытанняў у іх розны: гэта і легалізацыя, і маёмасць у Беларусі –– што з ёй рабіць, як прадаць, як разабрацца са штрафамі, якімі іх абклалі ўлады?
Рэпрэсаваныя беларусы пытаюцца, як зарэгістраваць фундацыю ў той жа Польшчы, –– распавядае Ала. –– Адныя з самых цяжкіх кейсаў –– гэта калі да нас звяртаюцца з-за мяжы беларусы, на якіх на радзіме ўзбуджаныя крымінальныя справы, і ўлады намагаюцца «адціснуць» дом ці кватэру. А ў кватэры, напрыклад, прапісаныя сталыя бацькі гэтага чалавека… З такімі кейсамі вельмі цяжка працаваць. Мы вывучаем тэндэнцыі судовых рашэнняў, кансультуемся з калегамі і стараемся выпрацаваць нейкае грунтоўнае рашэнне для такіх сітуацый. І, канешне, заўсёды раім: калі яшчэ не позна, то як мага хутчэй перапішыце сваю маёмасць на кагосьці іншага, альбо зрабіце даверанасць.
Актывісты з-за мяжы таксама часта звяртаюцца па справах легалізацыі, пытаюцца, як паставіць на ўлік машыну, у пэўны час шмат пытанняў было па студэнцкіх візах. Ёсць і такія беларусы, што выехалі за мяжу не на гуманітарнай падставе (а напрыклад, па працоўнай візе), але ў іх узніклі праблемы палітычнага характару на радзіме –– чалавек часта губляецца ў такім выпадку. Мы максімальна эфектыўна стараемся дапамагчы самі ці перанакіраваць да іншых кансультацыйных службаў.
Калі ў студзені 2024 года КДБ зладзіў масавую аблаву на сваякоў палітвязняў заза «Е-дастаўку», у наш бот звярнулася проста неверагодная колькасць тых, хто трапіў тады пад пераслед. Шчыра скажу, наша юрыдычная служба тыдні тры апрацоўвала ўсе гэтыя запыты…
Мы дапамагалі складаць скаргі на пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні, пад кожны кейс распрацоўвалі індывідуальныя дакументы.
Калі людзей выклікаюць на допыты, мы таксама даем падрабязныя інструкцыі, як сябе там лепей паводзіць, што казаць, што рабіць з пратаколамі і гэтак далей.
Бываюць выпадкі –– адзін вось з такіх нядаўніх дужа ўрэзаўся ў памяць –– калі да нас звярнуўся муж палітзняволенай напярэдадні судовага працэсу і сказаў, што сям’я адмовілася ад адваката, бо баіцца такім чынам пагоршыць сітуацыю жанчыны. Муж запытаўся, што яму рабіць і мы, можна сказаць, цалкам юрыдычна суправаджалі гэты кейс дыстанцыйна.
Вельмі цешымся, калі можна так сказаць, што палітзняволеная ў выніку атрымала даволі мягкі тэрмін.
–– Пытанні, звязаныя з дзецьмі, –– таксама адны з самых складаных, –– працягвае Ала. –– Здараецца, што палітвязень адбывае тэрмін, а месца пражывання дзіцяці судом вызначана з былой жонкай. І тут мы сутыкаемся з рознымі драматычнымі сітуацыямі: маці дзіцяці хоча, каб былы муж плаціў аліменты, а ў яго такой магчымасці няма, бо ён за кратамі. Здараецца і так, што жанчына не дазваляе бабулям і дзядулям бачыцца з унукамі. Паводле заканадаўства, такое права ў іх ёсць –– мы гэта ім тлумачым.
Скардзяцца бабулі і дзядулі і на абразы з боку былых нявестак у прыватнай перапісцы. Так, з аднаго боку паводле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, за абразу можна прыцягнуць да адказнасці, але мы заўжды раім сваякам астыць і ўзважыць, ці варта яно таго. Ці не нашкодзяць такія захады ўсім удзельнікам гэтай драмы, ці не будуць наступствы яшчэ горшымі. І тут больш нават псіхалогіі, а не юрыспрудэнцыі.
Ёсць і іншыя драматычныя гісторыі: рэпрэсаваны беларус ужо за мяжой, але не можа пералічваць аліменты на беларускую банкаўскую картку былой жонкі. Калі да нас звяртаюцца з такімі запытамі, стараемся максімальна разруліць сітуацыю з дапамогай кампрамісаў, неяк згасіць узровень эмоцый у абодвух бакоў.
Ала падсумоўвае, што ва ўмовах ўзмацнення рэпрэсій беларусы сталі больш актыўна цікавіцца сваімі правамі, так што працы іх службе хапае.
Незаконна звальняюць з працы, кашмараць бізнэс

«Дапамажыце, калі ласка, высветліць, ці жывы ён»

Расіяне таксама трапляюць пад раздачу
Суразмоўца кажа, што родныя палітзняволеных, якія ўжо выехалі за мяжу, звяртаюцца ў юрыдычную службу зусім з іншымі пытаннямі. Дадаюцца пытанні легалізацыі і іншыя пытанні, звязаныя з пражываннем за мяжой. Сваякі цікавяцца, ці можна, напрыклад, адкрыць банкаўскую карту на імя палітвязня за мяжой.
З боку беларускіх недзяржаўных арганізацый такіх запытаў не было, гаворыць юрыстка. І дадае: у яе «жыла надзея, што яны ўсё ж будуць».
–– На жаль, там усё цалкам зачышчана, –– з горыччу канстатуе Ала. –– Таму паступаюць запыты ад тых НДА, што ўжо знаходзяцца за мяжой. Самы неардынарны выпадак, бадай, гэта калі да нас звярнулася расійская НДА, што цяпер працуе ў замежжы і займаецца ў тым ліку асвятленнем правоў расійскіх палітзняволеных. Дык вось беларускія ўлады адзін з яе інтэрнэт-рэсурсаў прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». І такая сітуацыя не адзінкавая, калі ліберальныя расійскія інтэрнэт-рэсурсы прызнаюць на тэрыторыі Беларусі «экстрэмісцкімі». Дык вось гэтая арганізацыя была ў разгубленасці: яны пагрукаліся да нас і запыталі параду: што цяпер рабіць, што гэта азначае, як у такіх умовах камунікаваць з беларускай аўдыторыяй?
Калі ўлада «адціскае» кватэру
–– Звяртаюцца і палітвязні, якія ўжо выехалі за мяжу. Спектр пытанняў у іх розны: гэта і легалізацыя, і маёмасць у Беларусі –– што з ёй рабіць, як прадаць, як разабрацца са штрафамі, якімі іх абклалі ўлады?
Рэпрэсаваныя беларусы пытаюцца, як зарэгістраваць фундацыю ў той жа Польшчы, –– распавядае Ала. –– Адныя з самых цяжкіх кейсаў –– гэта калі да нас звяртаюцца з-за мяжы беларусы, на якіх на радзіме ўзбуджаныя крымінальныя справы, і ўлады намагаюцца «адціснуць» дом ці кватэру. А ў кватэры, напрыклад, прапісаныя сталыя бацькі гэтага чалавека… З такімі кейсамі вельмі цяжка працаваць. Мы вывучаем тэндэнцыі судовых рашэнняў, кансультуемся з калегамі і стараемся выпрацаваць нейкае грунтоўнае рашэнне для такіх сітуацый. І, канешне, заўсёды раім: калі яшчэ не позна, то як мага хутчэй перапішыце сваю маёмасць на кагосьці іншага, альбо зрабіце даверанасць.
Актывісты з-за мяжы таксама часта звяртаюцца па справах легалізацыі, пытаюцца, як паставіць на ўлік машыну, у пэўны час шмат пытанняў было па студэнцкіх візах. Ёсць і такія беларусы, што выехалі за мяжу не на гуманітарнай падставе (а напрыклад, па працоўнай візе), але ў іх узніклі праблемы палітычнага характару на радзіме –– чалавек часта губляецца ў такім выпадку. Мы максімальна эфектыўна стараемся дапамагчы самі ці перанакіраваць да іншых кансультацыйных службаў.
Калі ў студзені 2024 года КДБ зладзіў масавую аблаву на сваякоў палітвязняў заза «Е-дастаўку», у наш бот звярнулася проста неверагодная колькасць тых, хто трапіў тады пад пераслед. Шчыра скажу, наша юрыдычная служба тыдні тры апрацоўвала ўсе гэтыя запыты…
Мы дапамагалі складаць скаргі на пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні, пад кожны кейс распрацоўвалі індывідуальныя дакументы.
Калі людзей выклікаюць на допыты, мы таксама даем падрабязныя інструкцыі, як сябе там лепей паводзіць, што казаць, што рабіць з пратаколамі і гэтак далей.
Бываюць выпадкі –– адзін вось з такіх нядаўніх дужа ўрэзаўся ў памяць –– калі да нас звярнуўся муж палітзняволенай напярэдадні судовага працэсу і сказаў, што сям’я адмовілася ад адваката, бо баіцца такім чынам пагоршыць сітуацыю жанчыны. Муж запытаўся, што яму рабіць і мы, можна сказаць, цалкам юрыдычна суправаджалі гэты кейс дыстанцыйна.
Вельмі цешымся, калі можна так сказаць, што палітзняволеная ў выніку атрымала даволі мягкі тэрмін.
Плюс сямейныя калізіі