Палітвязынка Паліна Шарэнда-Панасюк, якая, як меркавалася, будзе вызваленая 21 траўня 2024 года, застаецца ў зняволенні. Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда. Паводле яго слоў, яшчэ 19 траўня Паліну этапавалі з калоніі № 24, і яе месцазнаходжанне скрывалі. Пазней стала вядома, што яна затрымана на трое сутак і знаходзіцца ў СІЗА Гомеля па патрабаванню Рэчыцкага аддзялення Следчага камітэту.
Паліне Шарэнда-Панасюк прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 411 КК РБ – злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, што цягне за сабой пазбаўленне волі на тэрмін да аднаго года. Практычна ўвесь тэрмін зняволення Паліна правяла ў штрафным ізалятары, выключаючы час, калі яе прымусілі пад пагрозай новага абвінавачання зняцца ў прапагандысцкім фільме.
Ціск на Паліну аказваецца рознымі спосабамі. Напрыклад, сёння ў СІЗА прыйшла перадача на 30 кілаграм для Паліны, але паводле інфармацыі з крыніц нашага Фонду, пасылку не прынялі.
Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая ў студзені 2021 года і прыгавораная да двух гадоў пазбаўлення волі па артыкулах за абразу прэзідэнта, прадстаўніка ўлады і гвалт у дачыненні да міліцыянта. Яе пакаранне было павялічана ў красавіку 2022 года на адзін год, а ў кастрычніку 2023 года – яшчэ на год па артыкуле 411 КК.
Раней мы паведамлялі аб тым, што Паліна змагаецца коштам уласнага жыцця, менавіта гэта яна перадавала на волю з турмы. Кіраўнік Еўрапарламенту Рабэрта Мэтсала, уражаная гісторыяй Паліны, стала яе сімвалічнай хроснай.