У пятніцу ў Вільні стартуе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь».
Яна будзе доўжыцца 3 і 4 жніўня. Але ўжо напярэдадні пачнуцца сайд-івенты (паралельныя мерапрыемствы). Так, 2 жніўня ў рамках канферэнцыі адбудзецца сайд-івэнт з удзелам кіраўніцы фонду «Краіна для Жыцця» Вольгай Зазулінскай «Беларускія ініцыятывы і глабальная падтрымка – як будаваць эфектыўныя працоўныя структуры разам?». Вольга Зазулінская будзе прадстаўляць не толькі «Краіну для Жыцця», але таксама ўсю службу «Хуткай гуманітарнай дапамогі».
Сайд-івэнт стартуе а 12.30 і пройдзе ў канферэнц-зале 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo па адрасе Laisvės pr. 5, Вільня.
Мэта мерапрыемства – падкрэсліць важнасць аб’яднання беларускіх ініцыятываў з міжнароднай падтрымкай для стварэння дзейсных рашэнняў і ўмацавання культурнай ідэнтычнасці. Мы хочам абмеркаваць, як міжнародная супраца і абмен досведам могуць спрыяць больш эфектыўнай дапамозе.
Фокус дыскусіі – на трох ключавых аспектах дапамогі палітзняволеным і ўмацаванні беларускай ідэнтычнасці.
1. Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі»
2. Міжнародны гуманітарны фонд
3. «Голас праз межы: міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі
Спікеры:
Пра панэль №6 «Дзеянні для палітвязняў у 2025 годзе: ад вызвалення да рэабілітацыі» (прэзентацыя Міжнароднага гуманітарнага фонду), якая пройдзе 4 жніўня мы пісалі раней.
Гэтая панэльная дыскусія пачнецца а 11.55 і працягнецца да 13.40.
Запрашаем прадстаўнікоў грамадзянскіх ініцыятываў, палітычных структураў, актывістаў, прадпрымальнікаў і экспертаў на Канферэнцыю і на панэльныя дыскусіі па тэматыцы палітвязняў.

- Вольга Зазулінская / Праваабаронца, кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця», суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі»
- Аляксей Лявончык / Заснавальнік і кіраўнік кампаніі BY_Help, сузаснавальнік фонду BYSOL і службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі»
- Марына Гарбуз / Фонд «Краіна для Жыцця», маркетолаг, менеджарка дабрачынных праектаў
- Зміцер Васэрман / Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі
- Юлія Юхно / Кіраўніца асацыяцыі беларусаў у Італіі «Талака», прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі.