Два шэлтары - у Вроцлаве і Батумі - акрытыя і дзейнічаюць у рамках службы "Хуткай гуманітарнай дапамогі”. Праз шэлтары агулам ужо прайшлі больш за сотню чалавек. Плануецца таксама адкрыццё шэлтараў у Вільні і Тбілісі.
З прытулку шэлтара могуць скарыстацца людзі, якія бягуць ад рэпрэсій у Беларусі і якім патрэбнае часовае пражыванне, сем’і палітзняволеных, былыя палітзняволеныя. Знаходжанне ў шэлтары абмежаванае ў часе і прапануецца толькі як часовы варыянт пражывання. Пасля ацэнкі індывідуальнай сітуацыі вы атрымаеце кантакт валанцёра, які будзе адміністраваць вашае засяленне і побыт.
На пытанні адказаў кіраўнік фонду BY_Help Аляксей Лявончык.
-
На які час можна прытуліцца ў шэлтары?
-
На адзін месяц, калі ўцякаеш ад рэпрэсій ці выйшаў з турмы, але не прызнаны палітзэкам. На два месяцы - калі з’яўляешся ўдзельнікам праграмы рэабілітацыі палітзняволеных (форма падачы заяўкі: bit.ly/recoveryby)
-
Наколькі загадзя трэба звяртацца? Ці можна звярнуцца дзень у дзень, прыехаўшы? Ці есць магчымасць засялення не толькі ў працоўны час?
-
Лепш звяртацца загадзя, але калі зусім не было магчымасці, то ў асобных надзвычайных выпадках мы гатовыя разгледзець пільную заяўку. Праўда, можа здарыцца, што не будзе месцаў.
-
Ці можна там жыць з дзяцьмі, з сабакам ці катом?
-
Так, але такая магчымасць разглядаецца ў індывідуальным парадку ў залежнасці ад загрузкі шэлтара.
-
Ці есць там кухня/магчымасць гатаваць?
-
Кухня ёсць, гэта паўнавартасны дом.
-
Ці трэба мець з сабой пасцельную бялізну і ручнікі?
-
Мы раім мець свае, але калі няма, то забяспечым.
-
Колькі асобаў можа жыць у кожным з шэлтараў (або колькі сямей)?
-
Мы стараемся ствараць камфортныя ўмовы, таму імкнемся, каб на пакой прыпадаў на аднаго чалавека ці сям'ю з двух чалавек. Звычайна ў шэлтары жыве 4-10 чалавек.
-
Ці можа валанцёр потым дапамагчы з пошукам кватэры на мове краіны знаходжання?
-
Так, можа. Але трэба разумець, што асноўны цяжар пошуку ляжа на самога госця. Мы ж зробім усё магчымае, каб валанцер дапамог напачатку.
Для засялення можна звяртацца па кантакце ў Telegram: @michas_help.
Нагадаем, служба "Хуткай гуманітарнай дапамогі” - гэта вынік супрацы чатырох вядучых арганізацыяў па дапамозе палітычным рэпрэсаваным: грамадскай кампаніі BY_Help, фонду BYSOL, ініцыятывы Dissidentby і фонду «Краіна для Жыцця».
Вялікую ўдзячнасць ад імя Службы выказваем беларусам Вроцлава, актывістам і валанцёрам, якія дапамагалі і дапамагаюць у арганізацыі працы шэлтара.