Статус Фонду "Краіна для Жыцця": Экстрэмісцкае фармаванне і яго наступствы

12 ліпеня 2021 года шэраг рэсурсаў фонду "Краіна для Жыцця» (СДЖ) былі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі, а 30 лістапада 2022 года і сам Фонд быў аб'яўлены "экстрэмісцкім фармаваннем". У гэтым артыкуле мы разам з юрыстамі проста і падрабязна адкажам на пытанні, звязаныя з гэтым статусам, каб засцерагчы ўсіх тых, хто ўдзельнічаў у нашай дзейнасці.

1. Што прызнана экстрэмісцкім?

  • Telegram-канал "Краіна для Жыцця": https://t.me/strana_official

  • Telegram-канал Фонду "Краіна для Жыцця": https://t.me/stranafund

  • Telegram-чат "Краіна для Жыцця": https://t.me/strana_chat

  • Чат-бот: @strana_official_bot

  • Telegram-канал "Турма Для Жыцця": https://t.me/strana_turma

  • Мерч: футболкі, кепкі, кружкі і іншыя прадметы з лагатыпам "Краіна для Жыцця".

  • Інтэрнэт-сайт фонд "Краіна для Жыцця": https://ru.stranafund.org

  • Інтэрнэт-сайт "Рэальныя навіны": https://sdzh.org/news

  • Друкаванае выданне "Рэальныя навіны"

  • YouTube-канал "Краіна для Жыцця": https://www.youtube.com/@stranazhizni

  • Сацыяльныя сеткі:

ВКонтакте - https://www.vk.com/strana_888

Facebook - https://www.facebook.com/strana888

Instagram - https://www.instagram.com/stranadlyazhizni

Instagram фонду "Краіна для жыцця" - https://www.instagram.com/strana.fund

Facebook фонду "Краіна для Жыцця" - https://www.facebook.com/stranafund

Twitter - https://twitter.com/strana888

TikTok - https://www.tiktok.com/@strana888

Одноклассники - https://www.ok.ru/strana888

2. Што пагражае за дапамогу Фонду ці дапамогу камусьці праз Фонд?

Можа пагражаць пераслед і рэпрэсіі з боку ўладаў за

1) Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці:

  • Артыкул 361-2 КК РБ

  • Пакаранне: да 5 гадоў пазбаўлення волі

2) Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці:

  • Артыкул 361-4 КК РБ

  • Пакаранне: да 7 гадоў пазбаўлення волі

Важна:

  • Фонд не перадае дадзеныя пра тых, хто данаціць

  • Рызыка прыцягнення да адказнасці існуе нават за тыя данаты, якія былі пералічаны да прызнання Фонду экстрэмісцкім.

3. Што пагражае за атрыманне дапамогі ад Фонду?

Людзі, якія атрымліваюць дапамогу ад фонду, таксама могуць сутыкнуцца з рызыкай рэпрэсій за:

1) Парушэнне заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе:

  • Артыкул 24.15 КаАП РБ

  • Пакаранне: штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй дапамогі

2) Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці:

  • Артыкул 361-4 КК РБ

  • Пакаранне: да 7 гадоў пазбаўлення волі

Важна: Фонд нікому не перадае дадзеныя пра атрымальнікаў дапамогі. Усе супрацоўнікі і валанцёры падпісалі пагадненні аб неразгалошванні і персанальных дадзеных.

Рэкамендацыі:

  • Выконвайце правілы лічбавай бяспекі.

  • Не падпісвайцеся на рэсурсы Фонду.

  • Не каментуйце і не стаўце рэакцыі на пасты.

  • Чысціце перапіску з фондам і кэш у месэнджарах.

  • Наладзьце і правільна выкарыстоўвайце гаджэты і акаунты.

  • Калі вам патрэбна дапамога ў пытаннях лічбавай бяспекі, звяртайцеся ў наш праект тэхнічнай падтрымкі, дзе валанцёры дапамогуць разабрацца ў пытанні і зменшыць рызыкі.

4. Што гэты статус значыць для супрацоўнікаў і валанцёраў Фонду?

Супрацоўнікі і валанцёры Фонду могуць аказацца пад ціскам і падвергнуцца рэпрэсіям.

Патэнцыйная крымінальная адказнасць:

1) Стварэнне экстрэмісцкага фармавання:

  • Артыкул 361-1 КК РБ

  • Пакаранне: да 6 гадоў пазбаўлення волі

2) Удзел у экстрэмісцкім фармаванні:

  • Артыкул 361-1 КК РБ

  • Пакаранне: да 6 гадоў пазбаўлення волі

3) Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці:

  • Артыкул 361-4 КК РБ

  • Пакаранне: да 7 гадоў пазбаўлення волі

5. Ці можна падпісацца і чытаць рэсурсы Фонду?

Для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, падпісвацца на фонд і чытаць ягоныя рэсурсы стала небяспечным. Сілавыя структуры могуць назіраць за актыўнасцю падпісчыкаў і чытачоў, і гэта можа пацягнуць за сабой негатыўныя наступствы.

Падпіска на рэсурсы Фонду можа быць кваліфікаваная як:

1) Удзел у экстрэмісцкім фармаванні:

  • Артыкул 361-1 КК РБ

  • Пакаранне: да 6 гадоў пазбаўлення волі

2) Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў:

  • Артыкул 19.11 КаАП РБ

  • Пакаранне: штраф ад 10 да 500 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт да 15 сутак, у тым ліку з канфіскацыяй "прылады здзяйснення правапарушэння" (напрыклад, тэлефона ці кампутара).

3) Здрада дзяржаве:

  • Артыкул 356 КК РБ

  • Пакаранне: да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Адзначым, што практыка ў Беларусі цяпер не ўстойлівая. Існуе, напрыклад, практыка прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне, захоўванне, выраб або перавозку прадукцыі, прызнанай "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

6. Афіцыйная пазіцыя Фонду:

  • Фонд не згодны з рашэннем аб прызнанні яго экстрэмісцкім фармаваннем.

  • Фонд лічыць гэтае рашэнне палітычна матываваным і накіраваным на тое, каб заткнуць раты тым, хто кажа праўду.

  • Фонд працягвае сваю дзейнасць.

Статус "экстрэмісцкага фармавання" аказаў сур'ёзнае ўздзеянне на нашу працу. Мы сутыкаемся з абмежаваннямі, рэпрэсіямі і пагрозамі бяспецы. Аднак мы працягваем сваю дзейнасць і працягваем дапамагаць палітвязням і іх семʼям, а таксама падтрымліваць актывістаў. І мы заклікаем усіх, хто падзяляе нашыя каштоўнасці, падтрымаць нашу працу.

7. Як статус "экстрэмісцкай арганізацыі" паўплываў на працу Фонду?

1) Перагляд пратаколаў бяспекі:

  • Фонд перагледзеў пратаколы бяспекі для абароны сваіх супрацоўнікаў, валанцёраў і бенефіцыяраў.

  • Гэта ўключае ў сябе меры па абароне канфідэнцыйнасці інфармацыі і камунікацыі.

2) Змяненне падыходу да працы з людзьмі ў Беларусі:

  • Фонд змяніў свой падыход да працы з людзьмі, якія жывуць у Беларусі, каб мінімізаваць рызыкі для іх.

  • Гэта ўключае ў сябе выкарыстанне больш бяспечных метадаў сувязі і падтрымкі.

3) Перабудова працы:

  • Фонду прыйшлося патраціць шмат часу і рэсурсаў на перабудову сваёй працы ў сувязі з новым статусам.

  • Гэта ўключае ў сябе змяненне лагістыкі аказання дапамогі і фандрайзінгавай кампаній.

4) Адмова ад дапамогі з картак беларускіх і расейскіх банкаў:

  • Фонд спыніў прымаць дапамогу з картак беларускіх і расейскіх банкаў з-за санкцыяў і абмежаванняў.

5) Бесперапыннае рэагаванне на новыя выклікі:

  • Фонд увесь час сочыць за сітуацыяй у Беларусі і распрацоўвае новыя інструкцыі для рэагавання на новыя выклікі.

  • Гэта неабходна для забеспячэння бяспекі і эфектыўнасці працы.

Канкрэтныя крокі, якія распачалі ў мэтах бяспекі сваіх супрацоўнікаў, валанцёраў і бенефіцыяраў, мы раскрыць не можам з меркаванняў бяспекі.

8. Як засцерагчы сябе?

  • Не падпісвайцеся на рэсурсы Фонду.

  • Не каментуйце і не стаўце рэакцыі на пасты.

  • Чысціце перапіску з фондам і кэш у месэнджарах.

  • Наладзьце і правільна выкарыстоўвайце гаджэты і акаўнты.

  • Будзьце асцярожныя ў сваіх выказваннях.

9. Што рабіць, калі вас затрымалі за ўдзел у дзейнасці Фонду?

  • Неадкладна паведаміце аб гэтым блізкім ці адвакату.

  • Не падпісвайце ніякія дакументы без адваката.

  • Адмаўляйцеся ад дачы паказанняў без адваката.

  • Патрабуйце медыцынскай дапамогі, калі вам патрэбна.

  • Памятайце, што вы маеце права на абарону.

Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям