Вялікі гайд для палітвязняў: падтрымка за кратамі, рэабілітацыя і магчымасці для тых, хто выехаў з Беларусі

З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца палітвязні? Якая існуе дапамога як для тых, хто знаходзіцца за кратамі, так і для тых, хто выйшаў на свабоду? Якія магчымасці ёсць для тых, хто бяжыць з Беларусі? Пра гэта, а таксама пра тое, як праходзіць курс рэабілітацыі былых палітвязняў, мы даведаліся ад удзельніка кааліцыі Службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і кіраўніка Грамадскай ініцыятывы BY_help Аляксея Лявончыка.

Комплексная дапамога палітвязням складаецца з праграм, якія выконваюць розныя арганізацыі. Сёння мы пагаворым больш пра дапамогу, якую аказвае Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі». У яе ўваходзяць наступныя арганізацыі:

  • Грамадская ініцыятыва BY_help — аплата паслуг адвакатаў, выплаты тым, хто падвергнуўся катаванням, рэабілітацыя былых палітвязняў у Беларусі і за мяжой;

  • Фонд салідарнасці BYSOL — аднаразовыя выплаты для тых, хто выйшаў з турмы; эвакуацыя з Беларусі, праграмы перападрыхтоўкі для рэпрэсаваных па палітычных матывах;

  • Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby — кансультацыі і інфармацыйная падтрымка палітвязняў і іх сем'яў у Беларусі, дапамога на перадачы зняволенаму і папаўненне яго асабістага рахунку; працаўладкаванне і перападрыхтоўка пасля вызвалення;

  • Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» — падтрымка сем'яў палітвязняў у Беларусі, аднаразовыя выплаты, кампенсацыя на лекі; юрыдычная і псіхалагічная дапамога ўсім рэпрэсаваным, кансультацыі па міграцыйных пытаннях; падтрымка ў пытаннях лічбавай бяспекі, культурны абмен для дзяцей палітвязняў.

Магчымасці і варыянты дапамогі для палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі
  • Кансультацыі і інфармацыйная падтрымка сем'яў палітвязняў у Беларусі. Dissdentby. Для зваротаў пісаць сюды.

  • Дапамога сям'і на перадачы, папаўненне асабістага рахунку вязня. Dissdentby. Для зваротаў пісаць сюды.

  • Фінансавая дапамога.

Аднаразовая выплата ў 500 еўра для тых, хто сядзіць. BYSOL (патрэбна запоўніць заяўку).

Кампенсацыя кошту лекаў для палітвязняў і іх сем'яў. Ёсць у розных удзельнікаў кааліцыі. Форма BY_help. Форма фонду «Краіна для Жыцця».

Матэрыяльная аднаразовая дапамога на перадачы, адзенне, сродкі гігіены, канцылярскія прылады, лекі, паслугі адваката ці папаўненне асабістага рахунку палітвязня. Фонд «Краіна для Жыцця», заяўку можна падаць, запоўніўшы форму.

Пастаянная матэрыяльная падтрымка сям'і палітвязня па праграме салідарнасці «Сябар сям'і» ад фонду «Краіна для Жыцця». 
 

  • Юрыдычная дапамога.
​Дапамога сям'і на аплату паслуг адвакатаў. Праграма BY_help.
 
Кансультацыі па пытаннях беларускага заканадаўства, падрыхтоўка дакументаў. Фонд "Краіна для Жыцця", для сувязі @stranafundyd_YD_bot в Telegram.
  • Псіхалагічная падтрымка сем'яў палітвязняў. Фонд "Краіна для Жыцця", для сувязі - @stranafund_psy_Bot в Telegram. 
  • Тэхнічная падтрымка па лічбавай бяспецы для блізкіх палітвязняў. Фонд "Краіна для Жыцця". Для сувязі ў Telegram: @tech_rescuer1.
Для тых, хто выйшаў на свабоду
  • Фінансавая дапамога: Аднаразовыя выплаты ў 500 еўра для палітвязня, які выйшаў на свабоду і падпадае пад пэўныя крытэрыі. Сумесная праграма BYSOL і By_Help. Уваход у праграму, @bysol_pzk у Telegram.

  • Кансультацыі па пытаннях беларускага заканадаўства, падрыхтоўка дакументаў. Фонд “Краіна для Жыцця”, для сувязі - @stranafundyd_YD_bot у Telegram.

  • Кансультацыі і інфармацыйная падтрымка былых палітвязняў у Беларусі. Dissidentby. Кантакты для зваротаў.

    Інфармацыйная падтрымка - праз інфармацыйную кампанію “Пакуль усе не будуць вольныя”.

  • Працаўладкаванне і перападрыхтоўка пасля зняволення. Dissidentby дапамагае былым палітвязням знайсці працу або курсы перападрыхтоўкі. Удзельнік атрымлівае індывідуальны план дзеянняў на аснове запытаў, патрэбаў і сітуацыі. Уваход у праграму.

  • Перападрыхтоўка ад BYSOL для тых, хто быў у зняволенні больш за 2 месяцы або знаходзіцца на хатняй хіміі . У цяперашні час праходзяць 4 курсы: тры групы па англійскай мове (па 10 чалавек у кожнай, узроўні B1, A1, A2), курс па вэб-дизайне (15 чалавек) і курс па SMM (22 чалавекі). Гэтыя групы ўжо закрыты, і далучыцца да іх нельга. Падавацца маглі ўсе, хто быў у зняволенні больш за 2 месяцы або знаходзіцца на хатняй хіміі, незалежна ад таго, знаходзіцца чалавек у Беларусі або за яе межамі.

  • Курс рэабілітацыі

Медыцынская рэабілітацыя: Выплаты на лячэнне; абследаванні і лячэнне захворванняў, якія ўзніклі або пагоршыліся ў турме, аплата лекаў, зубная дапамога і магчымасць аплаціць тэрміновыя аперацыі. Праграма By_Help.

Псіхалагічная рэабілітацыя: Аказанне дапамогі ў пераадоленні псіхалагічных цяжкасцяў, якія ўзніклі пасля знаходжання ў турме. Праграма By_help. Псіхалагічная дапамога ад Фонду “Краіна для Жыцця”, для сувязі - @stranafund_psy_Bot у Telegram.

Аздараўленне: Магчымасць санаторнага аздараўлення. Праграма By_Help.

Тэхнічная падтрымка па лічбавай бяспецы. Яна прадстаўляецца фондам “Краіна для Жыцця”. Для сувязі ў Telegram: @tech_rescuer1

Кожны выпадак разглядаецца індывідуальна, і дапамога прадастаўляецца ў залежнасці ад канкрэтных патрэбаў і ўмоў.

“Праграма рэабілітацыі універсальная, але яе кампаненты залежаць ад таго, дзе знаходзіцца чалавек — у Беларусі або за яе межамі. У Беларусі дапамога ўключае медыцынскае абследаванне, лячэнне і псіхалагічную падтрымку. За межамі краіны, у Польшчы, Літве, Грузіі, мы можам прадаставіць медыцынскую дапамогу, жыллё, невялікую адзінаразовую стыпендыю і, вядома, псіхалагічную падтрымку,” - расказвае Аляксей Лявончык.

- Доступ да праграмы і крытэры ўдзелу таксама адрозніваюцца ў залежнасці ад месцазнаходжання. У Беларусі мы надаем асаблівую ўвагу пытанням бяспекі. Калі чалавек знаходзіцца за мяжой, акцэнт робіцца на іншыя аспекты дапамогі.

Важна адзначыць, што наша праграма накіравана на дапамогу толькі самім палітвязням, а не іх сваякам, і мы можам аплаціць лячэнне і абследаванні, калі захворванне развілася або пагоршылася ў турме. Мы пакрываем выдаткі на лячэнне зубоў, бо гэта адна з самых распаўсюджаных праблем сярод былых зняволеных. Калі патрабуецца тэрміновая аперацыя, якую немагчыма адкласці, мы таксама можам аплаціць яе ў прыватным парадку.

Але кожны выпадак разглядаецца індывідуальна, бо ў нас няма стандартнага пакета дапамогі. Гэта робіцца для таго, каб пазбегнуць неабгрунтаваных запытаў, звязаных з праблемамі, якія ўзніклі не ў турме.

Мы ацэньваем, 
ці пагоршыўся стан чалавека ў выніку зняволення. Калі, напрыклад, да турмы ў чалавека былі праблемы з зубамі, якія ён не лекаваў, то мы не можам узяцца за іх лячэнне, калі толькі праблемы не пагоршыліся ў зняволенні. Або, напрыклад, калі ў чалавека да зняволення была анкалогія, а ў турме хвароба перайшла ў больш цяжкую стадыю, мы абавязкова акажам дапамогу.

У выпадках, калі ў чалавека была хранічная хвароба, напрыклад, аўтаімуннае захворванне або ВІЧ, мы разглядаем магчымасць дапамагчы, толькі калі турма пагоршыла яго стан. Але пакрываць лячэнне хранічных захворванняў, якія не звязаны са зняволеннем, мы не можам. Можам толькі дапамагчы стаць на ўлік для атрымання прэпаратаў ад афіцыйнай сістэмы аховы здароўя і прадаставіць падтрымку да таго часу, пакуль не падключыцца афіцыйная медыцынская сістэма.

Мы можам паскорыць абследаванне і дапамагчы арганізаваць афіцыйную медыцынскую дапамогу ў Польшчы, Літве або Беларусі, дзе гэта прасцей.

Такі падыход дазваляе нам эфектыўна падтрымліваць людзей, пакуль яны не атрымаюць дапамогу ад афіцыйнай медыцыны, і арганізаваць абслугоўванне іх медыцынскіх патрэбаў.

Колькі каштуе рэабілітацыя аднаго палітзняволенага?
 

Калі ідзе гаворка пра кошт рэабілітацыі для палітзняволеных, дакладную суму назваць складана. Алексей Лявончык, заснавальнік і кіраўнік BY_Help, тлумачыць: "Мы не збіраем сярэднюю статыстыку па выдатках, а фінансавыя пытанні я, як правіла, не каментую. Але важна разумець, што мінімальныя запыты, якія паступаюць ад палітзняволеных па праграмах рэабілітацыі, мы стараемся закрываць."

Лявончык падкрэслівае, што для кожнага выпадку даводзіцца шукаць індывідуальныя рашэнні. "Калі чалавек выходзіць з турмы ў цяжкім стане, мы спачатку глядзім, якія варыянты даступныя. Мы спрабуем пакрыць выдаткі праз нашу праграму, але таксама звяртаемся за дафінансаваннем да нашых партнёраў. У нас ёсць некалькі непублічных партнёраў, з якімі мы супрацоўнічаем, і разам мы стараемся пакрыць усе неабходныя выдаткі."

Калі гэтых рэсурсаў недастаткова, каманда працягвае шукаць іншыя шляхі дапамогі. "Часам нам даводзіцца казаць чалавеку, што мы не можам закрыць яго запыт цалкам, але гэта бывае крайне рэдка," — адзначае Леончык.
 

Другую частку гайда па дапамозе палітвязняў чытайце тут. 

Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду