Каманда фонду "Краіна для Жыцця" выказвае падзяку за фінансавую і інфармацыйную падтрымку ўсім неабыякавым!
Спампаваць поўную справаздачу за снежань.
Фонд "Краіна для Жыцця" працягвае сваю дзейнасць па дапамозе палітвязням, развіццю грамадзянскай супольнасці і пабудове ў Беларусі сапраўднай краіны для жыцця, у якой паважаюцца правы і свабоды ўсіх грамадзян. Мы развіваем ініцыятывы дапамогі беларусам, якія церпяць ад дзеянняў злачыннага рэжыму. Вы па-ранейшаму можаце падтрымаць сем'і палітвязняў і сабраць палітвязня на этап.
У снежні мы завяршылі рэалізацыю праекта "Пошта Дзеда Мароза". З яе дапамогай неабыякавыя людзі маглі купіць на Новы год падарунак для маленькага беларуса, бацькі якога - героі. Дарыць цяпло і клопат дзецям, чыіх маму ці тату кінуў за краты дыктатар - што можа быць важней, асабліва напярэдадні Калядаў і Новага года? Мы справіліся з гэтай няпростай задачай і вялікі дзякуй усім, хто выступіў у ролі Дзеда Мароза - 221 дзіця атрымала навагоднія падарункі на агульную суму 4705 еўра.
Мы працягваем працу над праграмай салідарнасці "Сябар сям'і". Сябар сям'і - гэта чалавек з любой часткі свету, які хоча дапамагчы сям'і палітвязняў. Пры гэтым у яго няма кантактаў гэтых людзей, ці ёсць складанасці ў пераводзе грошай з-за мяжы ў Беларусь. У гэтым выпадку Сябар сям'і бярэ пад сваю апеку сям'ю з нашага спісу на адзін з прапанаваных перыядаў (3, 6, 9 ці 12 месяцаў) і аказвае ёй фінансавую падтрымку праз Фонд. У нас ужо ёсць некалькі паспяховых кейсаў рэалізацыі гэтага праекта.
Упершыню за доўгія гады ў беларусаў усяго свету ёсць агульная мэта - сыход дыктатара і стварэнне ў Беларусі сапраўды прававой і справядлівай дзяржавы. Фонд «Краіна для Жыцця» знаходзіцца на пярэднім краі гэтай барацьбы з таталітарызмам, а дапамога палітвязням і членам іх сем'яў - адзін з ключавых фактараў дасягнення поспеху.
Калі ласка, раскажыце Вашым сябрам і знаёмым пра наш Фонд і тую дапамогу, якую мы разам аказваем людзям у Беларусі.

Сябры, уся дзейнасць нашага Фонду была б немагчымай без фінансавай і бескарыслівай дапамогі беларусаў як замежжа, так і ўнутры краіны. Дзякуй вам вялікі!