Каманда фонду "Краіна для Жыцця" выказвае падзяку за фінансавую і інфармацыйную падтрымку ўсім неабыякавым!
Спампаваць поўную справаздачу за кастрычнік.
Фонд "Краіна для Жыцця" працягвае сваю дзейнасць па дапамозе палітвязням, развіццю грамадзянскай супольнасці і пабудове ў Беларусі сапраўднай краіны для жыцця, у якой паважаюцца правы і свабоды ўсіх грамадзян. Мы развіваем ініцыятывы дапамогі беларусам, якія церпяць ад дзеянняў злачыннага рэжыму. Вы па-ранейшаму можаце падтрымаць сем'і палітвязняў і сабраць палітвязня на этап.
У кастрычніку, дзякуючы Вам, удалося рэалізаваць праект «Купіць кветкі для мамы, чый сын за кратамі». Нашы валанцёры аб'ехалі мноства гарадоў Беларусі - ад сталіцы, да самых маленькіх раённых цэнтраў і падарылі 220 букетаў мамам палітвязняў. На жаль, у мэтах бяспекі мы не можам падзяліцца фатаграфіямі шчаслівых асоб, перадаць непадробныя эмоцыі людзей, іх радасць, але ведайце - усе разам, мы зрабілі добрую і важную справу. Гэтая падтрымка і салідарнасць, праяўленыя ў самыя цёмныя дні дыктатуры, не забудзецца.
Сёння мы працуем над новым праектам - "Пошта Дзеда Мароза". З яе дапамогай кожны можа купіць на Новы год падарунак для маленькага беларуса, бацькі якога - героі. Дарыць цяпло і клопат дзецям, чыіх маму ці тату кінуў за краты злы стары. Што можа быць важней напярэдадні Калядаў і Новага года?
У кастрычніку наш Фонд прыняў удзел у Сусьветным Кангрэсе Беларусаў. Мы цудоўна разумеем, што толькі разам, салідарна, мы здолеем перамагчы страшнага дракона, які ніяк не жадае пакінуць нашу краіну ў спакоі. Немалаважна і тое, што на Кангрэсе былі прапанаваны канкрэтныя захады не толькі па выхадзе з сённяшняй крызіснай сітуацыі, але і праекты развіцця эканомікі і грамадства ў новай Беларусі. Яна павінна абавязкова быць і будзе сапраўднай краінай для жыцця!
Набліжаецца да завяршэння праца па перакладзе сайта Фонду на беларускую мову. Вось ужо на працягу паўтара месяца новыя матэрыялы можна чытаць у трох версіях, а інтэрфейс сайта даступны на беларускай мове. Дзякуючы нашым нястомным валанцёрам перакладзены ўсе архіўныя матэрыялы. Цяпер мы заканчваем працэс іх размяшчэння на сайце.
Акрамя таго, 31 кастрычніка фонд "Краіна для Жыцця" адзначыў свой першы дзень нараджэння. Гэты год быў напоўнены для нас самымі рознымі эмоцыямі: сумам і радасцю, слязамі і дзіцячым смехам. Мы прайшлі праз затрыманні нашых сяброў, калег, боль і расчараванне, але таксама праз радасць, аб'яднанне і падтрымку. Дзякуй кожнаму, што вы былі, ёсць і працягваеце быць з намі.
Упершыню за доўгія гады ў беларусаў усяго свету агульная мэта - сыход дыктатара і стварэнне ў Беларусі сапраўды прававой і справядлівай дзяржавы. Фонд «Краіна для Жыцця» знаходзіцца на пярэднім краі гэтай барацьбы з таталітарызмам, а дапамога палітвязням і членам іх сем'яў - адзін з ключавых фактараў дасягнення поспеху.
Калі ласка, раскажыце Вашым сябрам і знаёмым пра наш Фонд і тую дапамогу, якую мы разам аказваем людзям у Беларусі.

Уся дзейнасць нашага Фонду была б немагчымай без фінансавай і бескарыслівай дапамогі беларусаў як замежжа, так і ўнутры краіны. Дзякуй вам вялікі!