У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку няпоўнагадовага палітвязня Мікіты Залатарова.
Зараз нам усім важна памятаць пра палітвязняў – людзей, якіх рэжым Лукашэнкі ўзяў у закладнікі, з якіх здзекуюцца ў турмах і ізалятарах.
Супрацоўнікі фонду «Краіна для Жыцця» ў мінулую нядзелю, угодкі памяці ахвяраў тэракту ў менскім метро, правялі акцыю салідарнасці з Мікітам Залатаровым з Гомеля.
Раней 16-гадовага Мікіту прыгаварылі да 5 гадоў выхаваўчай калоніі за ўдзел у «масавых беспарадках». Віну ён не прызнаў.
Сітуацыя з няпоўнагадовым вязнем ускладняецца тым, што ён хворы на эпілепсію. Бацька Мікіты расказаў, што яго сына трымаюць у адзіночнай камеры , раней білі ў міліцыі і СІЗА. Яму да гэтага часу не аказваюць медычную дапамогу, не даюць лекі.
Сістэма, выбудаваная Лукашэнкам, праяўляе сябе «ва ўсёй красе».
Наперадзе ў Мікіты паседжанне суда па апеляцыі. Яно пройдзе 23 красавіка.
У вашых сілах дапамагчы Мікіце фінансава або падтрымаць лістамі.
Падтрымка важная любому палітвязню. Тым болей такому маладому, як Мікіта Залатароў.
Адрас для карэспандэнцыі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.
Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.