Сёння міжнародны жаночы дзень. На 8 сакавіка 2022 года ў Беларусі налічваецца 159 жанчын-палітвязняў. Па традыцыі ў гэты дзень у калоніях жанчыны не выходзяць на працу. У сталовых іх чакае святочнае меню (напрыклад, гародніна), прадугледжаны канцэрт.
Наш Фонд прапануе вам спіс спраў, якія могуць палепшыць гэты дзень для жанчын-палітвязняў за кратамі:
1. Адправіць ліст/паштоўку.
У гэты няпросты час людзям на волі не хапае святла, цяпла і пазітыву. У зняволенні ж усяго гэтага не хапае ў сотні разоў больш.
2. Адправіць завуаляванае віншаванне па радыё і такім спосабам падтрымаць маральны дух жанчын у зняволенні. Як гэта зрабіць, чытайце ў нашым артыкуле.
3. Папоўніць асабісты рахунак чалавека ў калоніі.
З гэтых сродкаў зняволеная 1-2 разы на месяц можа схадзіць у краму пры СІЗА/калоніі і купіць тое, што нельга адправіць у перадачы.
4. Адправіць пасылку/бандэроль.
Калі па перадачах ёсць ліміт 30 кг. у месяц, то поштай можна адпраўляць да 50 кг. У такія пасылкі кладзіце ўсё, што можа парадаваць палітвязню: рознакаляровыя маркі, стыкеры, канверты, касметыка, непсавальныя прадукты, сухафрукты, шакалад і да т.п.
5. Зрабіць донат на падтрымку сем'яў палітвязняў з дзецьмі.
Штомесяц наш фонд аказвае дапамогу сем'ям палітвязняў з дзецьмі. На жаль, сёньня рабіць гэта ўсё больш складана, але мы верым у сілу і салідарнасьць беларусаў.
Выбірайце адзін або некалькі пунктаў з нашага спісу і дарыце падтрымку тым, каму гэта так неабходна.