Месяц таму мы пісалі пра тое, што іх, герояў прызнаных палітзняволенымі, 659. Гэта значыць усяго толькі за адзін месяц лічба павялічылася больш чым на 100 чалавек.
А на самай справе гэта тысячы. Тысячы людзей, лёсаў, сем'яў, якія проста зараз пакутуюць ў засценках. Напрыклад, у СІЗА на Валадарскага, таго самага, што ў самым цэнтры Мінска. Там сядзяць за кратамі Маша Калеснікава, Марфа Рабкова, Алесь Бяляцкі, нашы валанцёры і сотні іншых адважных беларусаў. З некаторых камер бачная свабода. Зусім няшмат, толькі краёчак чырвонага касцёла.
А яшчэ бачныя людзі. Нашы людзі, беларусы, якія спяшаюцца кожную раніцу на працу, увечары вяртаюцца з яе, а ў пятніцу ці суботу адпачываюць дзесьці ў цэнтры ці нават у скверыку каля сцен Валадарскага.
Як гэта?! Знаходзіцца ў закладніках у рэжыму, перанесці здзекі, катаванні, смерці блізкіх і бачыць у вокны з рашоткамі людзей, беларусаў, якія пражываюць свой звычайны дзень ...
Мы заклікаем памятаць аб кожным чалавеку, пісаць лісты салідарнасці, некаторых - памятаць пасмяротна. Таксама мы заклікаем падтрымаць палітвязняў і дапамагчы ў зборы цёплай вопраткі і рэчаў першай неабходнасці!
Не дазваляйце перагарнуць гэтую старонку і заплюшчыць вочы на тых, каму патрэбна наша дапамога. Яны прама зараз пакутуюць за кожнага з нас.