Сябры, разбіраем лісты маленькіх беларусаў да Дзеда Мароза і публікуем некаторыя выразкі. Без слёз гэта немагчыма рабіць... Дзякуй кожнаму, хто падтрымлівае нашых герояў!
Кірыл, 9 год.
«Дзядуля Мароз, я жадаю сабе 4 розных стыкера і яшчэ вельмі жадаю LEGO, дзе ёсць машынка, 3 чалавечка, 3 зброі, і ў машыны адчыняецца капот. Цімошы таксама падары машынку. Маме лак для валасоў, для пазногцяў і 2 гігіенічныя памады. А таце падары білет дадому, хачу, каб ён хутчэй прыехаў. Яшчэ падары яму наша фота, калі ласка».
Данік, 6 гадоў.
«Добры дзень, Дзядуля. Я хачу сабе футбольную форму, каб гуляць з татам у футбол. Але яшчэ мне патрэбна чароўная палачка, каб я тату змог вызваліць. Зможаш перадаць яе мне?»
Аліса, 3 месяцы.
«Добры дзень, дзядуля Мароз! Піша табе дзяўчынка Аліса. У гэтым годзе я была добрай дзяўчынкай і нарадзілася ў сваіх таты з мамай. Калі ласка, падары мне мяккі кілімок з пазлаў з жывёламі ці літарамі і лічбамі. Я буду і надалей добрай дзяўчынкай - пастараюся ў будучыні пабудаваць у нас краіну для жыцця і вызваліць тату! Жыве Беларусь!»
Сафія, 5 год.
«Добры дзень Дзядуля Мароз! Мяне клічуць Сафія! Мне хутка 5 год! Я вельмі хачу цябе папрасіць падарыць мне бранзалец ружовы, і каб ён свяціўся! Дзякуй.»
Мікіта, 4 гады.
"Дзядуля, я вельмі хачу чырвоныя красоўкі, рукавіцы і скрыню марожанага."
Сябры, калі вы хочаце купіць падарунак для каго-небудзь з гэтых хлопцаў - зрабіце гэта прама зараз тут. Падтрымайце маленькіх беларусаў у цяжкую хвіліну і захавайце веру ў цуд і дабрыню людзей.
P.S. Імёны дзяцей зменены ў мэтах бяспекі.