Любая бяда прыцягвае не толькі людзей, якія хочуць дапамагчы, але таксама жулікаў і злодзеяў, што маюць намер пажывіцца на чужым горы.
У інтэрнэце актывізаваліся ашуканцы, якія выдаюць сябе за сваякоў палітычных зняволеных або асоб, якія падвергліся пераследу з боку сілавікоў лукашэнкі. Яны звяртаюцца з просьбай аб дапамозе як у наш Фонд, так і проста ў гурты неабыякавых беларусаў у Telegram. Гэтыя жулікі падаюць дадзеныя аб людзях, якія ніколі не існавалі, але нібыта маюць патрэбу ў падтрымцы, размяшчаюць дадзеныя сваёй банкаўскай карты і просяць ахвяраваць на яе грошы.
Вольга Зазулінская – супрацоўнік фонду “Краіна для Жыцця” і кіраўніца праекту дапамогі палітвязням распавяла пра адзін з такіх кейсаў.
«Апошнім часам мы сутыкнуліся адразу з трыма спробамі падману. 16 лістапада з'явілася інфармацыя аб Вользе Мельнікавай, якая знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. 6 снежня быў другі запыт аб дапамозе на імя Аляксандра Мартынчыка. Затым нам паведамілі пра Арцёма Дзмітрыевіча Абрамава, затрыманага ў ІЧУ і нібыта забіўшага самога сабе.
Інфармацыя распаўсюджвалася праз Telegram-каналы і чаты. Мы сталі правяраць і аказалася, што гэта жулікі. Правяралі як самі, так і з дапамогай Кіберпартызан. Высветлілася, што людзей з такімі дадзенымі ўвогуле няма ў Беларусі. Прычым інфармацыю аб дапамозе гэтым людзям дасылалі з аднаго акаўнта.
Вось як яны дзейнічаюць: дасылаюць у “Спісы Акрэсціна” інфармацыю, што быццам бы затрымліваецца чалавек. Даюць прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння. З усяго гэтага праўда толькі прозвішча. Падаўшы чалавека ў спіс, яны потым аперуюць скрынамі гэтага паведамлення і пішуць у «Вясну», у розныя чаты, што ім патрэбна дапамога на адваката, грошы для перадачы. Мы правяраем і аказваецца, што няма такога чалавека на Валадарцы.
Пра Арцёма Абрамава, які нібыта памёр у СІЗА, я запатрабавала кантакты ягонай маці - нумар яе тэлефона і адрас пражывання. Той, хто падаваў на дапамогу, адразу ж спыніў зносіны.
Гэта махлярства. Давайце рэчы называць сваімі імёнамі. Хто стаіць за гэтым? Махляры, а быць можа, гэта робіцца наўмысна, з мэтай дыскрэдытацыі. Прычым па Вользе Мельнікавай дапамога была аказана, у той момант мы яшчэ не разабраліся.
Гэтыя аферысты маглі і другі раз атрымаць, але ўжо ад данатара, калі б гэты донатор не звярнуўся да нас з пытаннем, чаму мы забараняем пераводзіць грошы. А мы на той момант ужо зразумелі, што гэта падман і растлумачылі яму. Я пра гэта напісала і самой махлярцы (гэта дзяўчына).
Не трэба слепа давяраць любой інфармацыі. Неабходна, каб людзі шукалі пацверджанне як мінімум з трох крыніц. Сёння ўсе арганізацыі па дапамозе палітвязням знаходзяцца ў цесным супрацоўніцтве паміж сабой. Няма праблемаў запытаць "Кібер-партызан", напрыклад, каб яны верыфікавалі чалавека. У выпадку запытаў фінансавай дапамогі, гэта абавязкова трэба зрабіць.
Прайдзісветы працуюць па-рознаму ў залежнасці ад сітуацыі. Яны звяртаюцца як у фонды, так і проста да людзей у чатах. Напрыклад, у выпадку з нібы памерлым хлопцам яны сказалі, што мама ўсяго баіцца. Таму вось нумар карткі і давайце дапаможам (перавядзем грошы). Дзякуючы зладжанай працы як нашага Фонду, так і іншых арганізацый: dissidentby, "Кібер-партызаны", "Спісы Акрэсціна" нам удалося раскрыць гэты падман".
Сябры, мы заклікаем не весціся на заклікі ананімаў у інтэрнэце, а абавязкова верыфікаваць інфармацыю аб дапамозе таму ці іншаму чалавеку. Памятайце, што злачынцы знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых ахвяр. Таксама мы нагадваем, што ахвяраваць праз наш Фонд, напрыклад зрабіўшыся Дзедам Марозам для дзіцяці палітвязня, ці Сябрам сям'і, абсалютна бяспечна.
Мы верыфікуем тых, каму аказваем дапамогу. А сам фонд «Краіна для Жыцця» падсправаздачны апякунскай радзе і падатковым органам Літвы і Польшчы - краін у якіх зарэгістраваная наша арганізацыя.