Беларуская Рада Культуры пералічыла ў фонд "Краіна для Жыцця" 2306 еўра

Беларуская Рада Культуры пералічыла ў фонд "Краіна для Жыцця" 2306 еўра. Гэта сродкі, сабраныя ў час дабрачыннай каляднай акцыі, якая прайшла ў Вільні 25 снежня. Усе пералічаныя грошы мы накіруем на дапамогу сем'ям палітвязняў з дзецьмі ў межах нашага праекту.

Сябры, вялікі дзякуй вам! Як нашым калегам з Беларускай Рады Культуры, так і беларусам, якія ахвяравалі свае грошы. Дзякуй, што ў гэтыя цяжкія часы працягваеце памятаць пра салідарнасць з палітвязнямі і дапамагаеце іх родным. Сродкаў, атрыманых ад дабрачыннага канцэрта, хопіць на падтрымку сямі такіх сем'яў. Усяго ж пад апекай нашага Фонду знаходзяцца 80 сем'яў палітвязняў з дзецьмі, падтрымаць іх вы можаце тут.

Разам мы абавязкова зладзімся!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду