Святлана Ціханоўская аб'явіла 27 лістапада днём салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.
Кожны беларус ведае, што салідарнасць - наша наймацнейшая зброя. Кожны валанцёр ці супрацоўнік дабрачынных арганізацый ведае, што салідарнасць немагчымая без падтрымкі. Не бывае маленькай дапамогі, кожныя 5, 10, 15 еўра вельмі важныя!
Просты прыклад: штомесячная дапамога сям'і палітвязня з дзіцем складае 300 еўра. Каб яе сабраць патрэбны 30 чалавек, якія ахвяруюць па 10 еўра.
Яшчэ прыклад: кошт падарунку дзіцяці палітвязня на Новы год складае 30 еўра. Каб яго сабраць неабходна ўсяго 3 чалавекі, якія ахвяруюць па 10 еўра.
І апошні прыклад: каб адправіць палітвязня на этап і сабраць усё неабходнае для жыцця ў калоніі трэба каля 150 эўра. Гэта 15 чалавек, якія могуць ахвяраваць па 10 еўра.
А што такое 10 еўра сёння?
10 еўра гэта няшмат для аднаго чалавека, але гэта вельмі вялікая дапамога і праява салідарнасці!

- 10 еўра гэта 2 кг каўбасы ці сала ў Беларусі.
- 10 еўра гэта 5 паездак туды-назад на аўтобусе ў Польшчы.
- 10 еўра гэта 2-3 кубкі кавы ў Літве.